26 лiстапада 2024, aўторак, 21:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На жонку Юрыя Рубцова робіцца ціск?

9
На жонку Юрыя Рубцова робіцца ціск?

Палітвязень перажывае за сваю жонку і просіць аб дапамозе.

Гомельскі апазіцыйны актывіст, прысуджаны да «хіміі» за цішотку «Лукашэнка, сыходзь» распавёў charter97.org пра тое, што жонка ніяк не можа змірыцца з тым, што з ім адбываецца, і пастаянна просіць спыніць супраціўляцца.

«Жонка нашмат слабейшыя за мяне, і ў кожнай размове са мной яна патрабуе ад мяне, каб я змірыўся з гэтай уладай, гэта значыць, каб я стаў на калені і выконваў усё, што яны скажуць. Я б неяк хацеў паўплываць на сітуацыю, аказаць ёй дапамогу. Можа быць, дапамогуць нейкія тэлефонныя званкі неабыякавых. Робіцца ціск ці не - я гэтага сказаць не магу. Яна вельмі баіцца за мяне і перажывае. Яна да гэтага часу не можа ўсвядоміць, чым я займаюся, праз што ўсё гэта пачалося», - сказаў актывіст.

Нагадаем, 6 кастрычніка 2014 года суддзя Цэнтральнага раёна Менска Наталля Вайцяховіч пакарала Рубцова да «хіміі» тэрмінам 2,5 года, год адразу скарацілі паводле амністыі. Праваабаронцы заўважалі, што судовы працэс у справе Рубцова праходзіў са шматлікімі парушэннямі і што сапраўднай прычынай пераследу Рубцова стала ягоная палітычная актыўнасць. Пасля абвяшчэння прысуду праваабарончы цэнтр «Вясна» прызнаў Юрыя Рубцова палітычным зняволеным.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках