26 лiстапада 2024, aўторак, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Статкевіч і Марына Адамовіч падалі ў міліцыю заяву аб пагрозах

9

Аўтараў ананімнага ліста міліцыя, калі захоча, можа вылічыць.

Віктар Статкевіч, бацька палітвязня Мікалая Статкевіча, і жонка Мікалая Марына Адамовіч падалі заяву ў міліцыю пасля атрымання ананімнага ліста з пагрозамі, піша ПЦ «Вясна».

- У гарадской міліцыі нас сустрэлі вельмі ветліва, прынялі нашу заяву, і мы размаўлялі з маладым супрацоўнікам міліцыі амаль дзве гадзіны. Я распавёў, што пасля традыцыйнай дзённай прагулкі ўбачыў, што на ручцы дзвярэй маёй кватэры вісіць так званая «георгіеўская стужка», а потым у паштовай скрыні знайшоў гэты абразлівы канверт. Паказаў, што замест адраса адпраўніка на канверце было напісана «Ісламская дзяржава Ірака і Леванта». Адзначыў, што тэкст ліста проста зневажальны і на добрую палову складаецца з мацюкоў і пачынаецца словамі «падабаецца каму ці не, але рускі мішка прачнуўся..., - паведаміў Віктар Статкевіч.

88-гадовы Статкевіч-старэйшы выказаў меркаванне, што гэтым лістом невядомыя спрабуюць уздзейнічаць на ягонага сына-палітвязня, які ўвесь час адмаўляецца пісаць на імя Лукашэнкі прашэнне аб памілаванні.

Праваабаронца Сяргей Гоўша, які наведаў Віктара Статкевіча, адзначыў, што аўтараў ананімнага ліста міліцыя, калі пажадае, можа вылічыць, тым больш што зламыснікі падыходзілі да пад'езда, дзе заўсёды сядзяць на лаўках пенсіянеры, абмотвалі стужкай ручку і, магчыма, іх маглі бачыць суседзі або выпадковыя людзі. Можна шукаць сведкаў. Але ці будзе міліцыя сур'ёзна займацца гэтай справай - пакажа час.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках