26 лiстапада 2024, aўторак, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павіншуйце палітвязня Мікалая Дзядка з Днём нараджэння!

8
Павіншуйце палітвязня Мікалая Дзядка з Днём нараджэння!

У суботу, 23 жніўня, дзень нараджэння адзначае палітвязень Мікалай Дзядок, які адбывае пакаранне ў магілёўскай турме №4.

Яму спаўняецца 26 гадоў, з якіх амаль чатыры гады ён правёў за кратамі, піша ПЦ «Вясна».

Мікалаю Дзядку можна адправіць віншавальную паштоўку або тэлеграму са словамі падтрымкі і цёплымі зычаннямі на адрас: 212011 г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а, турма №4.

***

Мікалай Дзядок нарадзіўся 23 жніўня 1988 года ў Брагіне Гомельскай вобласці. Пасля школы скончыў юрыдычны каледж БДУ. На момант арышту быў студэнтам 2-га курса завочнага аддзялення праграмы «Паліталогія і еўрапейскія даследаванні» Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

Быў затрыманы 3 верасня 2010 як падазраваныў справе аб «нападзе на амбасаду Расейскай Федэрацыі», а затым як падазраваны ў справе «аб нападзе на аддзяленне «Беларусбанка». 24 верасня 2010 года, фактычна адбыўшы больш за 20 дзён пад арыштам, Мікалай Дзядок быў абвінавачаны ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі каля Генштаба Беларусі, і 1 кастрычніка яму было выстаўленае абвінавачванне паводле артыкула 339 ч.2 - «хуліганства».

27 траўня 2011 года ў Заводскім судзе горада Менска суддзя Жанна Кіслякова вынесла Мікалаю Дзядку прысуд - 4,5 гады пазбаўлення волі ( «справа анархістаў»).

Пастановай суда ад 5 снежня 2012 умовы адбыцця пакарання былі змененыя на больш жорсткія, ён быў пераведзены з калоніі №17 у Шклове ў турму №4 г. Магілёва.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках