26 лiстапада 2024, aўторак, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея можа заблакаваць для беларусаў кожны сайт

15
Расея можа заблакаваць для беларусаў кожны сайт

Беларускія правайдэры становяцца закладнікамі «няпамятлівасці» расейскіх партнёраў.

Некалькі дзён таму нашыя чытачы скардзіліся на тое, што беларускі правайдэр byfly (гандлёвая марка РУП «Белтэлекам») заблакаваў доступ да дзесяткаў украінскіх сайтаў. Замест украінскіх СМІ беларусы бачылі старонку з паведамленнем аб тым, што "доступ абмежаваны паводле пастановы суда або з iншых падстаў, устаноўленых заканадаўствам Расейскай Федэрацыі".

Са сведчанняў беларускіх карыстальнікаў, на сёння праблема развязаная.

"Такая праблема была зафіксаваная, і яна была развязаная ўчора пад 15:00», - паведаміў charter97.org прадстаўнік РУП «Белтэлекам».

У прэс-службе беларускага нацыянальнага аператара сувязі адмовіліся ўдакладніць прычыны ўзнікнення блакавання і рэдакцыя charter97.org звярнулася да незалежных экспэртаў. На ўмовах ананімнасці прадстаўнік аднаго з беларускіх правайдэраў пагадзіўся пракаментаваць сітуацыю.

- Якія прычыны такога блакавання ўкраінскіх сайтаў са спасылкай на заканадаўства РФ?

- З гэтай канкрэтна нагоды я нічога не магу сказаць, але такія выпадкі бывалі. У прыватнасці тое, што да нас - гэта была блакаванне з боку "Растэлекама" і расейскіх правайдэраў, у якіх з «Белтэлекамам» стык. Сапраўды, раней нейкія сайты не траплялі пад расейскае заканадаўства - і іх блакавалі, але тое, што трафік ішоў на Беларусь, яны не кантралявалі, бо пад дзеянне траплялі наогул ўсе краіны.

- Не маглі б вы патлумачыць падрабязней гэты механізм з беларускім трафікам і Расеяй?

- Гэта асноўныя каналы сувязі ў «Белтэлекама» і ва ўсіх нашых магістральных правайдэраў, якіх ужо тры. Трафік у асноўным ідзе на Расею, таму што гэта самы даступны, самы танны спосаб арганізацыі сувязі. Вядома ж, ёсць і канал на Еўропу, напрыклад, на Франкфурт. Але вялікая частка інтэрнэту наладжаная на Расею, таму што там размяшчаюцца расейскамоўныя сайты, і, натуральна, больш за ўсё трафіку генеруецца ў той бок.

- А гэтыя праблемы можна развязаць, каб такіх забарон больш не было? Чаму беларускія правайдэры гэтага не робяць? Гэта складана?

- Тут няма нічога складанага. Але беларускія правайдэры нічога не блакуюць. Калі і блакуюць, то гэта з расейскага боку. Гэта значыць, калі з боку Расеі ўключаны фільтр для нейкіх сайтаў, і яны забыліся выключыць абмежаванне ў наш бок, то мы тут нічога не можам зрабіць. А няпамятлівасць кожнага адміністратара расейскага рэсурсу мы пракантраляваць не можам.

- Гэта значыць, ад Расеі залежыць, якія сайты мы будзем мець магчымасць праглядаць, а якія - не?

- У тым выпадку, калі нас тычылася такая праблема - так, мы залежалі ад Расеі. Калі іх заканадаўства не прапускала нейкія сайты, а ў нас гэта заканадаўства не дзейнічае - іх гэта не хвалявала. Перамовы вяліся, некаторы час нейкія сайты не працавалі, потым яны іх ўключылі для нас.

- Атрымліваецца так, што па кожным канкрэтным пытанні трэба будзе каму-небудзь тэлефанаваць і прасіць, каб яны ўключылі доступ да сайта? А калі яны адмовяцца ўключаць?

- Гэта прэрагатыва магістральных аператараў. Мы тут нічога зрабіць не можам. Мы тэлефануем сваім магістральным аператарам, і, калі прычына не з іх боку, то яны ўжо далей працуюць з расейскім бокам. Але мы не ведаем, якая ў іх палітыка ў гэтых пытаннях.

- Гэта значыць, можа атрымацца так, што калі «Белтэлекаму» таксама не спадабаюцца тыя сайты, якія блакуе Расея, то больш ніхто гэтыя сайты ў Беларусі можа не ўбачыць?

- Не магу сказаць. Трэба вывучыць палітыку «Белтэлекама». Але калі ў нас наш кліент запатрабуе заблакаваць нейкі сайт, то для яго мы можам яго заблакаваць. Для ўсіх астатніх мы павінны пакінуць сайт даступным, пакуль не паступяць нейкія заяўкі. У Расеі цяпер усё вельмі складана: там на заяўку нейкага незадаволенага карыстальніка сайт можа быць прызнаны альбо тэрарыстычным, альбо распаўсюднікам парнаграфіі і гэтак далей. І сайт могуць заблакаваць. Таму ў іх іншая сітуацыя.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках