Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Кулакова прысудзілі да 10 сутак арышту
3- 8.05.2014, 11:47
- 7,927
Апазіцыянера адправілі ў турму перад ЧС па хакеі.
Пра гэта сайту charter97.org паведаміла актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Юлія Сцяпанава.
Леаніда Кулакова абвінавацілі па артыкуле 17.1 КоАП РБ (дробнае хуліганства) і прысудзілі да арышту ў 10 сутак.
Нагадаем, Леанід Кулакоў быў учора ўвечары затрыманы нарадам міліцыі ў сябе дома.
На працягу апошніх двух тыдняў супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя каля 20 актывістаў апазіцыі. Праваабаронцы звязваюць арышты з правядзеннем чэмпіянату свету па хакеі ў Менску.