У Менску арыштаваны актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Сяргей Мацкойць
7- 8.05.2014, 10:35
- 7,866
Апазіцыянера абвінавачваюць у «дробным хуліганстве».
Пра гэта сайту charter97.org паведаміла актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Юлія Сцяпанава.
«Учора ўвечары актывістку «Еўрапейскай Беларусі» Лену Лазарчык з дома забрала міліцыя, усю ноч вазілі, потым адпусцілі. Раніцай прыйшлі на працу да яе мужа - актывіста Мацкойця Сяргея і арыштавалі», - распавяла яна.
Па словах Сцяпанавай, актывіста абвінавачваюць па артыкуле 17.1 КоАП РБ (дробнае хуліганства), у дадзены момант яго вязуць у суд Маскоўскага раёна горада Менска.
Нагадаем, на працягу апошніх двух тыдняў супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя каля 20 актывістаў апазіцыі. Праваабаронцы звязваюць арышты з правядзеннем чэмпіянату свету па хакеі ў Менску.