27 лiстапада 2024, Серада, 3:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускіх кібервайскоўцаў рыхтуюць у НАТА

26
Беларускіх кібервайскоўцаў рыхтуюць у НАТА

У беларускай арміі ўжо некалькі гадоў дзейнічае спецыяльнае кіберпадраздзяленне.

Пра гэта ў перадачы ВоенТВ "Арсенал" распавёў начальнік Галоўнага цэнтра забеспячэння бяспекі інфармацыйных тэхналогій Узброеных сіл Беларусі Валерый Равенка.

Спецыяльны кібератрад удзельнічаў у расейска-беларускіх вучэннях "Захад-2013", дзе выканаў задачу па спыненні распаўсюджвання віруса, які рассылаўся па электроннай пошце. Падраздзяленне абсталяванае самым сучасным абсталяваннем, тэхналогія абароны пастаянна ўдасканальваецца, гаворыцца ў сюжэце.

"Нашы афіцэры навучаюцца ў школе НАТА, нашы афіцэры, і гэта нармальна, прысутнічаюць на навуковых і іншых канферэнцыях блока НАТА, у РФ, у іншых дзяржавах. Гэта значыць, мы гэтым займаемся, мы інтэгруемся, мы бярэм веданне, вопыт і прымяняем у сябе", - заявіў Валеры Равенка.

Так, супрацоўнік цэнтра Аляксей Іваноў прайшоў навучанне ў Германіі на курсах па забеспячэнні кібербяспекі інфармацыйных сетак, ацэнкі ўразлівасці і рызыкі. Сярод замежных курсантаў ён паказаў самы высокі вынік у вучобе.

"Узровень ведаў нашых афіцэраў у некаторых пытаннях не толькі не саступае ўзроўню ведаў нашых заходніх калегаў, але і перавышае яго", - распавёў Аляксей Іваноў.

"Мы прадумалі сістэму мер па стымуляванню вайскоўцаў і тут грашовае забеспячэнне не галоўнае. Мы прадумалі сістэму іншых мер стымулявання. Нам не патрэбны афіцэр-найміт. Нам патрэбны афіцэр-патрыёт", - дзеліцца падрабязнасцямі службы кіраўнік цэнтра Валерый Равенка.

Як паведамлялася раней, у 2013 годзе ў Ваеннай акадэміі Беларусі адкрытая спецыялізацыя па кібербяспецы, дзе будуць рыхтаваць спецыялістаў для новага падраздзялення.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках