У цэнтры Менска расклеілі партрэты палітвязняў
7- 29.04.2014, 13:27
- 12,990
Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» патрабуюць вызваліць затрыманых перад Чэмпіянатам свету апазіцыянераў.
Як стала вядома charter97.org, партрэты Змітра Дашкевіча, Максіма Вінярскага, Аляксандра Францкевіча, Іллі Дабратвора былі расклееныя на рэкламных тумбах у цэнтры Менска.
Актывісты апазіцыі былі затрыманыя на працягу апошняга тыдня і прысуджаныя да адміністрацыйных арыштаў тэрмінам да 25 сутак. Адзін з іх - каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі - у зале суда абвясціў сухую галадоўку, якую трымае да гэтага часу. Ён быў затрыманы 22 красавіка і прысуджаны да 12 сутак.
Учора менскія суды прысудзілі да адміністрацыйных арыштаў яшчэ 9 актывістаў, затрыманых напярэдадні і падчас акцыі 26 красавіка.