27 лiстапада 2024, Серада, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марына Лобава: Не веру словам Лукашэнкі аб вызваленні палітвязняў

7
Марына Лобава: Не веру словам Лукашэнкі аб вызваленні палітвязняў

Маці Эдуарда Лобава не лічыць, што ўлады пойдуць на амністыю палітычных вязняў.

Пра гэта яна заявіла ў інтэрв'ю «Радыё Рацыя».

«Магчымае вызваленне па амністыі напярэдадні чэмпіянату мы не абмяркоўваем, таму што не верым словам і абяцанням Лукашэнкі», - кажа Марына Лобава, маці палітзняволенага маладафронтаўца Эдуарда Лобава, які адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі.

Яна распавяла пра тое, што ў гэтым месяцы быў першы тэлефонны званок ад яго.

«Добра, што вялікія маразы ён перажыў нармальна і не захварэў. Я вельмі перажывала. Кожны дзень глядзела на градуснік са страхам. Дзякуй Богу, усё нармальна! Нічога новага пра сябе не расказваў. Больш цікавіўся тым, што ў нас дома адбываецца. Трымаецца нармальна, голас бадзёры. Званкі вельмі кароткія, таму няма магчымасці падрабязна пагаварыць пра ўсе падзеі», - распавяла Марына Лобава.

Нагадаем, Эдуард Лобаў разам са старшынёй «Маладога фронту» Змітром Дашкевічам быў затрыманы ў Менску 18 снежня 2010 года. Затрыманне Лобава і Дашкевіча было прэвентыўнай мерай спецслужбаў і міліцыі напярэдадні выбараў прэзідэнта, якія праходзілі на наступны дзень.

24 сакавіка 2011 года суд Маскоўскага раёна Менска прысудзіў Эдуарда Лобава да 4 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму па ч. 3 арт. 339 КК «асабліва злоснае хуліганства».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках