26 лiстапада 2024, aўторак, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новую справа супраць палітвязня Дзядка разгледзіць выязной суд

4
Новую справа супраць палітвязня Дзядка разгледзіць выязной суд

Мікалаю Дзядку ў Магілёўскай турме №4 правялі псіхолага-псіхіятрычную экспертызу.

Пра гэта даведалася ягоная жонка Валерыя Хоціна, паведамляе «Радыё Рацыя».

Мікалай Дзядок асуджаны на 4 гады і 6 месяцаў зняволення паводле так званай справе анархістаў. Яго прызналі вінаватым у злосным хуліганстве. 20 лістапада, за 3,5 месяцы да вызвалення, супраць яго завялі новую справу - за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі турмы. Мікалаю Дзядку пагражае новае зняволенне на тэрмін да аднаго года.

Са слоў Валерыі Хоцінай, вынікі экспертызы пакуль невядомыя.

- Напэўна заўтра будуць прад'яўляць канчатковыя абвінавачванні і магчыма ўжо пасля гэтага яго перавядуць у СІЗА. А так усё па-старому. Пакуль што ён сядзіць у адзіночнай камеры ў турме. Суд будзе выязны. Там СІЗА і турма побач, два розныя будынкі, але гэта ўсё належыць адной установе. І звычайна суды выезду. Туды прыязджае нейкі суд і пасяджэнне праводзіцца ў закрытым рэжыме, - кажа яна.

Са слоў Валерыі Хоцінай, з лістоў і тэлефоннай размовы з мужам у яе склалася ўражанне, што новая хваля ціску не зламала Мікалая Дзядка.

- Ён больш перажывае за сваіх родных, чым за сябе. Першыя дні быў у трохі засмучаным стане. Але цяпер адчуваецца, што пераадолеў гэта. Нават у лісце напісаў, што магчыма дадатковы год няволі - гэта ўсё ж менш, чым ён ужо адседзеў, - кажа Валерыя Хоціна. Яна не выключае, што яе муж прабудзе ў зняволенні да чарговых прэзідэнцкіх выбараў.

Нагадаем, Мікалай Дзядок, а таксама Ігар Аліневіч, Аляксандр Францкевіч, якія праходзілі з ім па адной справе, былі асуджаныя судом Заводскага раёна Менска 27 траўня 2011 года. Яны былі прызнаныя вінаватымі ў злачынствах, прадугледжаных ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса Беларусі (злоснае хуліганства) і ч. 2 і 3 арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці). Ім інкрымінаваўcя шэраг нападаў на будынкі і падпалы, у прыватнасці правядзенне несанкцыянаванай антывайсковай акцыі каля будынку Міністэрства абароны ў 2009 годзе, закідванне бутэлькамі з запальнай сумессю тэрыторыі амбасады Расеі ў Менску і будынка турмы на вуліцы Акрэсціна ў 2010 годзе.

Праваабаронцы мяркуюць прысуд Мікалаю Дзядку і іншым асуджаным у гэтай справе палітычна матываваным і ўважаюць Мікалая Дзядка палітычным зняволеным.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках