26 лiстапада 2024, aўторак, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларусбанк» прыдумаў, як не аддаваць валюту ўкладчыкам

40
«Беларусбанк» прыдумаў, як не аддаваць валюту ўкладчыкам

Зняць валюту з рахунку ў «Беларусбанку» - нават нейкіх пару сотняў даляраў - сёння вялікая праблема.

Пра гэта піша ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» Людміла Мірзаянава - маці былога палітвязня Фёдара Мірзаянава.

«Раніцай пабывала ў аддзяленні № 524/418 «Беларусбанка», дзе на просьбу зняць 300 даляраў, першапачаткова атрымала адмову. У адказ на маё абурэнне працаўніца аддзялення банка заявіла: «Вы ж ведаеце пра сітуацыю ў краіне... Каб зняць валюту, трэба зрабіць папярэдні заказ. Сёння заказы прымаем на 9 студзеня».

Я наважыла не адступаць і не пакідаць аддзялення, пакуль не развяжацца маё пытанне, бо гаворка ішла ўсяго толькі аб 300 далярах. І тут я пачула навіну. Высветлілася, валюту трэба здымаць у тым аддзяленні банка, дзе быў адкрыты валютны рахунак. У маім канкрэтным выпадку, гэта Нясвіжскае аддзяленне «Беларусбанка», - піша яна.

«Цяпер такія парадкі. Асабіста мне таксама прыйдзецца здымаць даляры не ў Менску, а на перыферыі», - патлумачыла банкаўская служачая і на ўсялякі выпадак папярэдзіла, што ў Нясвіжскім аддзяленні банка таксама ніхто не гарантуе, што там адразу ж выдадуць некалькі сотняў даляраў. Такое магчыма толькі пры наяўнасці валюты.

«У рэшце рэшт пасля пярэчанняў мне выдалі мае 300 даляраў. Але выдалі іх са словамі: «Праз Вас мы пайшлі на парушэнні», - піша Людміла Мірзаянава. - Якія парушэнні?! Таварышы банкіры - «майстры інавацый» - хто з вас прыдумаў гэта «новаўвядзенне» - здымаць валюту ўкладчык абавязаны толькі ў тым аддзяленні банка, дзе ён адкрыў валютны рахунак ?! Хто аддаў такое распараджэнне аддзяленням Беларусбанка перад Новым годам? Колькі можна бессаромным шляхам падманваць беларусаў і нажывацца за кошт людзей? І пасля гэтага людзі павінны вам верыць?»

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках