26 лiстапада 2024, aўторак, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты ў беларускіх Duty Free падвысілі на 30%

8
Кошты ў беларускіх Duty Free падвысілі на 30%

Гэта было зроблена ў парушэнне пастановы ўрада аб недапушчэнні росту коштаў.

Афіцыйны дакумент - загад «Беламаркет Duty Free» № 9226 ад 20 снежня 2014 «Аб правядзенні пераацэнкі тавару» - патрапіў у рукі актывіста прадпрымальніцкага руху Алеся Таўстыкі. У загадзе патрабуюць зрабіць даацэнку на 30% усяго асартыменту тавараў, які знаходзіцца ў крамах бязмытнага гандлю, паведамляе «Радыё Свабода».

Таўстыка ўважае гэта за парушэнне пастановы ўрада:

«Калі ты разлічваешся з імі беларускімі рублямі, яны да курсу Нацбанка дадаюць 30%. А калі купляеш за даляры ці еўра - яны табе так і аддаюць, як варта было. Але калі беларускія рублі, то плюс 30% - вось такое бязмежжа! Хоць равуць па тэлевізіі і радыё, што «ўсіх трэба пакараць» і г.д. На самай справе, я мяркую, што гэта проста імітацыя барацьбы», - адзначыў Таўстыка.

Актывіст сутыкнуўся з гэтай сітуацыяй у Берасці, калі выязджаў у Польшчу.

У кампаніі «Беламаркет Duty Free» атрымаць каментар з гэтай нагоды пакуль не ўдалося.

19 снежня згодна з пастановай урада і Нацбанку ўведзены 30-працэнтны збор пры продажы валюты фізічным і юрыдычным асобам.

У той жа дзень Савет міністраў прыняў пастанову №1207, згодна з якой быў уведзены мараторый на падвышэнне коштаў спажывецкіх тавараў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках