26 лiстапада 2024, aўторак, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Вялікабрытаніі патлумачыў расейцам, чаму падае рубель

1

МЗС Вялікабрытаніі апублікаваў інфаграфіку, прысвечаную прычынам імклівай дэвальвацыі расейскага рубля.

Яна прадстаўлена на старонцы амбасады Брытаніі ва Украіне ў сетцы мікраблогаў «Твітэр», піша «Еўрапейская праўда».

На думку брытанскіх дыпламатаў, прычынай падзення рубля з'яўляецца перш за ўсё палітыка Крамля: незаконная анэксія Крыма, удзел у вайсковых дзеяннях на Усходзе Украіны, а таксама фармаванне без міжнароднага ўзгаднення «гуманітарных канвояў».

Наступствамі гэтых дзеянняў стала негатыўная міжнародная рэакцыя. У прыватнасці, ЕЗ наклаў санкцыі на 43 расейскія кампаніі і 119 грамадзян РФ.

Акрамя санкцый, на дэвальвацыю рубля ўплывалі іншыя фактары: зніжэнне кошту нафты, а таксама «няправільнае кіраванне расейскай эканомікай».

Нягледзячы на гэта, у МЗС Вялікабрытаніі ўпэўненыя - будучыня Расеі ў яе руках. У прыватнасці, для скасавання санкцый Расеі неабходна «спыніць дзеянні ва Украіне».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках