У Маскве пачаўся суд над дэпутатам Рады Надзеяй Саўчанкай
3- 22.12.2014, 12:37
- 9,997
У Маскве ідзе судовае паседжанне ў справе ўкраінскай вайсковапалоннай, дэпутата ўкраінскага парламента Надзеі Саўчанкі.
Як паведамілі УНИАН у прэс-службе «Бацькаўшчына», дэлегацыя дэпутатаў ад фракцыі, якую ўзначальвае старшыня Камітэта Вярхоўнай Рады Украіны ў пытаннях правоў чалавека Рыгор Немыра, прыбыла ў Маскву на судовае пасяджэнне ў справе ў дачыненні да народнага дэпутата Украіны Надзеі Саўчанкі.
У склад дэлегацыі таксама ўваходзяць Вадзім Іўчанка, Іван Крулько і Аляксей Рабчын. Сама Надзея ў зале адсутнічае, размаўляючы праз відэасувязь.
15 снежня Саўчанка адмовілася ад прыёму ежы. Палонная заявіла, што ў СІЗА ёй не надаюць медыцынскай дапамогі.
За кратамі Саўчанка часткова страціла слых праз запаленне вуха.
У расейскім палоне ўкраінская лётчыца знаходзіцца ўжо амаль паўгода. Саўчанка інкрымінуюць фальсіфікаванае справы аб яе датычнасці да гібелі расейскіх журналістаў у Данбасе.