26 лiстапада 2024, aўторак, 14:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узяць крэдыт і таемна купіць валюту. Што яшчэ можна паспець да новага года?

6
Узяць крэдыт і таемна купіць валюту. Што яшчэ можна паспець да новага года?

Да Новага года засталося зусім няшмат часу.

І журналісты «Вячэрняга Гродна» пастанавілі высветліць, што зменіцца з 1 студзеня і што трэба паспець зрабіць да гэтага моманту.

...пакінуць на памяць «50-рублёўкі»

З 1 студзеня ў Беларусі перастануць друкаваць 50-рублёвыя банкноты ўзору 2000 года і мадыфікаваныя ў 2010 годзе. Гэтыя купюры выведуць з абароту, каб скараціць дзяржаўныя выдаткі на друк грошай. Расплаціцца імі можна будзе ў крамах і банках да 1 ліпеня 2015 года. Тыя, у каго «пяцідзесяткі» застануцца на руках, змогуць абмяняць іх ва ўсіх банках да 1 верасня 2015 года без абмежаванняў і без спагнання камісійнага ўзнагароджання ў любой суме, кратнай 100 рублям.

...расплаціцца літоўскімі літамі

Разлічыцца літоўскімі літамі за тавары і паслугі ў Літве можна будзе толькі да 15 студзеня - афіцыйнай валютай у краіне стане еўра. Памяняць наяўныя літы на еўра без збірання платы можна будзе на пошце да 1 сакавіка і ва ўсіх літоўскіх банках - да 30 чэрвеня 2015 года. Цэны ў крамах будуць паказаны ў двух валютах да 1 ліпеня. Дарэчы, у Літве выпусцяць свае еўраманеты, з гербам краіны. Але, нягледзячы на гэта, усе астатнія манеты еўразоны таксама будуць плацежаздольныя.

...узяць мікразайм

Выдаваць мікразаймы «хуткімі наяўнымі» на спажывецкія патрэбы будуць толькі ламбарды. Атрымаць пазыку фізасоба зможа толькі на асабістыя патрэбы пры ўмове закладу рухомай маёмасці, прызначанай для асабістага, сямейнага або хатняга выкарыстання. У выпадку незвароту пазыкі ламбарды выставяць заклад на продаж на карысць пагашэння крэдыту.

...купіць валюту таемна

З 1 студзеня падатковая інспекцыя будзе ведаць пра тое, хто і колькі валюты купляе. Аб доступе падаткавікоў да інфармацыі, якая складае банкаўскую таямніцу фізічных асоб, заявіла старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова 29 кастрычніка. З яе слоў, ужо падрыхтаваныя адпаведныя змены ў Падатковы кодэкс, якія будуць унесеныя з пачатку наступнага года. Пакуль жа звесткі аб валютна-абменных аперацыях могуць атрымаць, да прыкладу, толькі праваахоўныя органы на запыт.

...прадаць лецішча

З 1 студзеня 2015 прадаць участак можна будзе толькі праз пяць гадоў пасля ягонай куплі. Забарона распаўсюджваецца на зямельныя надзелы з аб'ектамі нерухомасці (хлеў, домік, гараж) у садаводчых таварыствах, размешчаных у прыгарадзе Менска і абласных цэнтрах.

...запісацца ў аўташколу па старых коштах

Да новага года жадаючыя яшчэ могуць запісацца ў аўташколу і пачаць вучыцца па старых правілах.

З 16 студзеня тэрмін навучання на катэгорыю В павялічыцца на месяц (з 3 да 4-х месяцаў). Вучыцца даўжэй прыйдзецца за кошт павелічэння колькасці практычных заняткаў з 40 да 50. У сувязі з гэтым кошт навучання павысіцца прыкладна на 25%, або 1-1,5 мільёна рублёў.

...прывезці машыну з-за мяжы проста так

Мяркуецца, што з 1 студзеня 2015 года прыватным асобам, якія захочуць прывезці з-за мяжы іншамарку старэйшую за тры гады, прыйдзецца атрымліваць сертыфікат. Як менавіта будзе дзейнічаць новаўвядзенне, пакуль незразумела. Тэхнічны рэгламент «Пра бяспеку колавых транспартных сродкаў» падпісала спецыяльная камісія Мытнага саюза яшчэ ў 2011 годзе.

...знайсці працу

У новым годзе возьмуцца за дармаедаў. Да 1 студзеня 2015 гады на даручэнне кіраўніка дзяржавы павінна быць распрацаваная сістэма мер па выкараненні ўтрыманства. Між тым ужо прыняты Указ №570 «Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння», згодна з якім каб атрымаць пенсію, ва ўзросце з 1 студзеня 2015 года, трэба будзе прапрацаваць мінімум 15 гадоў і плаціць у гэты перыяд абавязковыя страхавыя ўзносы ў фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Дарэчы, сёлета мінімальны працоўны стаж паднялі з 5 да 10 гадоў. Для тых, хто не паспеў напрацаваць належны тэрмін, пенсійны ўзрост і магчымасць атрымаць пенсію з наступнага года павялічваецца з 60 да 65 гадоў для мужчын і з 55 да 60 - гадоў для жанчын.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках