26 лiстапада 2024, aўторак, 23:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Соскін: Запрашэнне Лукашэнкі ў Кіеў - плявок у душу ўкраінцам

75
Алег Соскін: Запрашэнне Лукашэнкі ў Кіеў - плявок у душу ўкраінцам

Лукашэнка і Назарбаеў - палітыкі з мінулага, яны асуджаныя.

Пра гэта заявіў украінскі палітолаг і дырэктар Інстытута трансфармацыі грамадства Алег Соскін, піша osp-ua.info.

Паводле ягоных слоў, прыезд Аляксандра Лукашэнкі ва Украіну разам з прыездам Нурсултана Назарбаева, азначае, што «ў Кіеве збіраюцца прадстаўнікі Паноптыкума, усякая брыдота. Натуральна, што нічога добрага ад гэтага чакаць нельга. Гэтыя палітыкі асуджаныя на гібель, гэта тыя, хто ўжо ні на што здольны».

«Але Парашэнка ўсё ж такі сустракаецца з гэтымі хаўруснікамі і змоўшчыкамі Кучмы, - піша ён. - Няўжо трэба было арганізоўваць рэвалюцыю, каб потым ва Украіну запрашаць Лукашэнку і Назарбаева? Гэта проста блюзнерства ў адносінах да тых ўкраінцаў, якія ў баях за сваю краіну аддалі свае жыцці або сталі калекамі.

Парашэнка альбо гэтага не разумее, альбо ў яго няма адэкватнага ўспрымання рэальнасці, ці ён думае, што ўсё застанецца па-ранейшаму. Ясна, што пасля сустрэчы з Лукашэнкам і Назарбаевым, Парашэнка стане фігурай падобнай на іх. Як вядома, з кім павядзешся, ад таго набярэшся».

Алег Соскін лічыць, што, сустракаючыся з Лукашэнкам, новыя ўкраінскія ўлады падтрымліваюць дыктатуру ў Беларусі.

«Такія сустрэчы - гэта плявок у душу ўкраінскай нацыі, не кажучы ўжо пра тое, што Парашэнка такім чынам падтрымлівае дыктатарскія рэжымы ў Беларусі і Казахстане, - сцвярджае ён. - Замест таго, каб сустракацца і падтрымліваць нацыянальна-дэмакратычныя сілы ў гэтых краінах, Парашэнка прымае ў сябе дыктатараў, верхаводаў бандыцкіх рэжымаў. Ад гэтага Украіне будзе толькі негатыў.

Ужо зразумела, што Парашэнка не здольны рабіць нічога пазітыўнага для Украіны, ад яго могуць быць толькі адны праблемы. Таму трэба як мага хутчэй пазбаўляцца ад яго. Ні Парашэнка, ні Яцанюк, ні Турчынаў, ні Гройсман, ні Гонтарава не здольныя да пазітыўных рэформ, да таго, каб зрабіць Украіну квітнеючай еўрапейскай дзяржавай.

Украінскі народ павінны прызнаць, што тыя, хто галасаваў за Парашэнку як прэзідэнта, зрабілі вялікую памылку, як я і папярэджваў, гэтак жа як і тыя, хто падтрымаў Народны Фронт на чале з Яцанюком і Турчынавым.

Я казаў і яшчэ раз паўтараю: нам трэба не мэбліроўкі мяняць у краіне, а знішчыць увесь бардэль, у які ператварылі Украіну. Інакш мы не пераможам і не створым магутную квітнеючую еўрапейскую краіну».

Нагадаем, 19 снежня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Пётр Парашэнка папрасіў яго аб сустрэчы. Прэзідэнт Украіны пацвердзіў інфармацыю пра візіт беларускага дыктатара ў Кіеў і адзначыў, што лічыць яго «своечасовым, важным і сімвалічным».

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках