Навіна аб блакаванні сайтаў у Беларусі - галоўная на BBC
12- 21.12.2014, 10:40
- 24,275
Найбуйнейшыя міжнародныя СМІ паведамляюць пра блакаванне незалежных сайтаў у Беларусі.
Руская служба брытанскай карпарацыі BBC увечары 20 снежня назвала гэтую навіну галоўнай за дзень.
«Праца нейтральнага, з вызначэння беларускіх аналітыкаў, партала naviny.by і інфармацыйнага агенцтва БелаПАН блакаваная вечарам у суботу з невядомых прычын, - гаворыцца ў паведамленні. - Раней на працягу дня карыстальнікі адчувалі праблемы з доступам да апазіцыйнага сайту «Хартыя'97», зарэгістраванага ў org-зоне; сайты «Беларускі партызан» і «Салідарнасць» былі блакаваныя».
Аб блакаванні незалежных рэсурсаў у нашай краіне паведамляе і Deutsche Welle.
«У Беларусі абмежаваны доступ да шэрагу інфармацыйных сайтаў. Перасталі адчыняцца сайты агенцтва БелаПАН і Naviny.by, - гаворыцца ў паведамленні. - У той жа дзень Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце Беларусі паведаміў аб адключэнні ад нацыянальнай даменнай зоны аднаго з найбольш папулярных сайтаў байнэту onliner.by. Пастанова прынятая ў сувязі з выяўленымі міністэрствам гандлю парушэнняў заканадаўства, гаворыцца далей ў паведамленні. Сайт публікаваў навіны, а таксама камерцыйную інфармацыю».