Даляр у Менску можна купіць за 14500, еўра - за 17500
54- 20.12.2014, 16:56
- 68,520
Такі курс продажу валюты ўстаноўлены з улікам збору ў 30%, уведзенага Нацбанкам.
У суботу валюта з'явілася ва ўсіх вялікіх абменніках Менска. Праблемы застаюцца толькі ў малых абменных пунктах невялікіх банкаў, піша «Наша Нiва».
Даляр прадаецца прыкладна за 14 500 рублёў, з улікам 30-адсоткавага камісійнага збору. Еўра прадаюць прыкладна за 17 500 рублёў.
Таргі на валютнай біржы сёння адбыліся.
Нагадаем, што з 20 снежня Нацбанк увёў 30% -ны збор за куплю валюты для прадпрыемстваў і людзей у надзеі стрымаць рубель ад адкрытай дэвальвацыі пасля абвалу расейскага рубля.