26 лiстапада 2024, aўторак, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі: Мяне вызвалілі дзякуючы ціску на беларускія ўлады

1
Алесь Бяляцкі: Мяне вызвалілі дзякуючы ціску на беларускія ўлады

Алесь Бяляцкі заклікаў МЗС Даніі не зніжаць планку патрабаванняў да беларускіх уладаў.

Праваабаронца і былы палітвязень 1 снежня ў Капенгагене сустрэўся з міністрам замежных спраў Даніі Марцінам Лідэгардам, паведамляе сайт ПЦ "Вясна".

У час сустрэчы Алесь Бяляцкі адзначыў, што сітуацыя ў Беларусі ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі не мяняецца. "Грамадства знаходзіцца пад татальным кантролем рэжыму, ёсць палітвязні, працягваюцца рэпрэсіі супраць грамадзянскіх актывістаў і апанентаў улады, падвяргаюцца пераследу незалежныя журналісты. У Беларусі катастрафічна не хапае вольнага паветра", - канстатаваў ён.

Сваё вызваленне з-за кратаў Бяляцкі звязвае з вялікім ціскам, які выявіла на беларускія ўлады міжнародная супольнасць. Ён заклікаў і надалей не зніжаць планку патрабаванняў да рэжыму з боку Еўропы, якія грунтуюцца на міжнародных пагадненнях, падпісаных Беларуссю, а таксама падтрымліваць намаганні грамадзянскай супольнасці, накіраваныя на дэмакратычныя змены ў краіне.

"Наша грамадства чакае яснага сігналу ад Еўрапейскага зпяза ў прызнанні еўрапейскай будучыні для беларускага народа", - сказаў Бяляцкі.

Нагадаем, Бяляцкі быў арыштаваны 4 жніўня 2011 г і прысуджаны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці ў абвінавачванні ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры. Падставай для крымінальнага пераследу стала наяўнасць у Бяляцкага замежных банкаўскіх рахункаў, сродкі з якіх выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці. Бяляцкі быў вызвалены паводле амністыі 21 чэрвеня гэтага года пасля таго, як адбыў у калоніі больш за дзве траціны свайго тэрміну.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках