27 лiстапада 2024, Серада, 5:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надзея Саўчанка абвясціла галадоўку ў маскоўскім СІЗА

5

Народны дэпутат Украіны Надзея Саўчанка, якая знаходзіцца ў маскоўскім СІЗА, абвясціла галадоўку.

Пра гэта паведаміў адзін з яе адвакатаў Марк Фейгін.

«Сёння ў Масгарсудзе Надзея, якая ўдзельнічала па відэаканферэнцсувязі, абвясціла галадоўку. У сувязі з забаронай наведвання яе лекарам-аталарынголагам», - напісаў ён у сваім акаўнце ў сетцы мікраблогаў «Твітэр».

12 снежня Надзея Саўчанка заявіла аб намеры аб'явіць галадоўку ў выпадку непрызнання яе ваеннапалоннай. Раней яе абаронца Ілля Новікаў паведаміў, што стан здароўя лётчыцы рэзка пагоршыўся.

Надзея Саўчанка гвалтоўна ўтрымліваецца ў Расеі пасля выкрадання ў чэрвені ў раёне Луганску. Яна абвінавачваецца ў датычнасці да забойства двух журналістаў ВГТРК, якія загінулі ў чэрвені падчас расейскай агрэсіі ў Данбасе. На час следства яна арыштаваная да 13 лютага 2015 года.

Усе абвінавачванні Саўчанка катэгарычна адхіляе. На выбарах у Вярхоўную Раду Украіны яна была абраная дэпутатам ад партыі Юліі Цімашэнкі «Бацькаўшчына». МЗС Украіны настойвае, што яе ўтрымліваюць незаконна. Вызваліць Саўчанку прызываюць у ЕЗ і ЗША.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках