Перастрэлка ў Маскве: пяць чалавек шпіталізаваныя
8- 11.12.2014, 10:00
- 23,728
Учора ўвечары ў Маскве адбылася страляніна на Фрунзенскай набярэжнай каля станцыі метро «Парк Культуры».
Інфармацыю пацвярджаюць відавочцы, паведамляе LifeNews.
Паводле папярэдніх звестак, спачатку завязалася бойка, затым пачалася стральба з траўматычнай зброі. У канфлікце ўдзельнічалі каля 20 чалавек.
Вядома, што адзін з пацярпелых Ахтан А. дастаўлены ў Боткінскую лякарню. Яшчэ двое дастаўленыя ў Першую гарадскую лякарню, а яшчэ двух чалавек адвезлі ў НДІ ім. Скліфасоўскага.
Паводле папярэдніх звестак, ва ўсіх мужчын дыягнаставаныя агнястрэльныя раненні.