Як абысці блакаванне?
50- 10.12.2014, 12:39
- 120,091
Ёсць некалькі простых спосабаў абыйсці блакаванне нашага сайта ў Беларусі.
Існуюць спосабы абысці блакаванне charter97.org у Беларусі, і мы заклікаем нашых чытачоў уважліва вывучыць інструкцыю. Большасць нашых наведвальнікаў не валодаюць адмысловымі навыкамі, і мы паспрабавалі падабраць тыя спосабы, якімі могуць скарыстацца нават інтэрнэт-карыстальнікі бездосведу.
Але спачатку мы рэкамендуем падпісацца на нашы старонкі ў сацыяльных сетках. Вы заўсёды зможаце быць у курсе таго, што адбываецца з сайтам:
FacebookTwitterВконтактеаднакласнікіGoogle Plus
Захавайце гэтую інструкцыю на сваім кампутары, дапамажыце разабрацца ў спосабах абыходу блакіроўкі вашым родным, блізкім, сябрам і знаёмым.
1. Браўзэр Opera
Мяркуючы паводле нашай статыстыкі, большасць карыстальнікаў charter97.org выкарыстоўвае браўзэры Google Chrome і Firefox. Аднак гэта не перашкаджае вам усталяваць дадатковы браўзэр, каб мець магчымасць чытаць наш і многія іншыя сайты ў выпадку блакавання.
Спампаваць браўзэр Opera можна тут.
У гэтага нарвежскага браўзэра ёсць адна асаблівасць - так званы турба-рэжым, калі ўвесь трафік праходзіць не наўпрост да нас, а праз серверы Opera за мяжой і для «Белтэлекама» ваш зварот да сайта будзе выглядаць як наведванне, напрыклад, нарвежскага сайта.
Уключыць турба-рэжым у Windows вельмі проста (гл. Карцінку):
Звярніце ўвагу, ваш трафік не шыфруецца і ваш IP не хаваецца. Гэта проста абыход блакавання праз проксі Opera.
2. Opera Mini - для мабільных прылад
Для мабільных прылад (планшэты, смартфоны) кампанія Opera распрацавала альтэрнатыву браўзэра. Рэжым Turbo ў ім убудаваны па змаўчанні і ніякіх спецыяльных дзеянняў рабіць не трэба. Менавіта таму многія нашы чытачы не заўважылі блакавання пры наведванні сайта праз тэлефоны. Усталюйце яго як альтэрнатыўны браўзэр на вашай мабільнай прыладзе.
Спампаваць Opera Mini можна тут.
3.Усталяваць прыкладанне Hola. Запампуйце яго, клікнуўшы па абразку свайго браўзэра на сайце. Гэта дасць магчымасць за пару секунд змяніць інфармацыю аб тым, у якой краіне вы знаходзіцеся.
4. Браўзэр Tor
Гэта адзін з самых надзейных і простых спосабаў схаваць сваю прысутнасць у інтэрнэце. Браўзэр Tor не так зручны, як папулярныя Chrome, Firefox і Opera, але яго выкарыстанне дасць магчымасць не толькі абыйсці блакаванне, але і схаваць ваш IP-адрас, зашыфраваць ваш трафік у Беларусі.
Спампаваць браўзэр Tor можна тут.
5. Браўзэр Orbot для Android
Фактычна, Orbot з'яўляецца аналагам Tor Browser Bundle для Android, з усімі яго плюсамі.
Спампаваць Orbot для Android можна тут.
6. Існуюць дзясяткі іншых спосабаў абыйсці блакаванне, але яны запатрабуюць дадатковых навыкаў, таму мы не будзем іх падрабязна апісваць. Вы самастойна можаце ўвесці ў Google запыт «як абыйсці блакаванне сайта» і вывучыць варыянты. Адзінае, мы не рэкамендуем выкарыстоўваць публічныя бясплатныя проксі і ананімайзэры, асабліва расейскія. Лепш заплаціце некалькі даляраў за такую паслугу і скарыстайцеся камерцыйнымі прадуктамі.