26 лiстапада 2024, aўторак, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жадобіна адправілі ў адстаўку

106
Жадобіна адправілі ў адстаўку

Лукашэнка звольніў міністра абароны Беларусі.

Лукашэнка вызваліў генерал-лейтэнанта Юрыя Жадобіна ад пасады міністра абароны і звольніў яго з ваеннай службы ў запас праз узрост з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення. Як паведамілі charter97.org у прэс-службе правадыра, адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 лістапада.

Юрый Жадобін нарадзіўся 14 лістапада 1954 года ў Днепрапятроўску.

У 1976 скончыў Казанскую вышэйшую танкавую камандную вучэльню, у 1985 годзе - камандны факультэт Вайсковай акадэміі бранетанкавых войскаў. У 1999 годзе прызначаны на пасаду намесніка Міністра ўнутраных спраў - камандуючы ўнутранымі войскамі Беларусі.

З верасня 2003 года кіраваў Службай бяспекі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 17 ліпеня 2007 прызначаны старшынёй КДБ. 15 ліпеня 2008 г. прызначаны Дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі.

З 4 снежні 2009 года Юрый Жадобін займаў пасаду міністра абароны Рэспублікі Беларусь.

Напісаць каментар 106

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках