26 лiстапада 2024, aўторак, 9:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы КНДР і Паўднёвай Карэі адбылася страляніна

1
На мяжы КНДР і Паўднёвай Карэі адбылася страляніна

КНДР і Паўднёвая Карэя ў нядзелю абмяняліся стрэламі.

Пра гэта паведамляе агенцтва Associated Press са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе Паўднёвай Карэі, піша РІА «Новости».

Перастрэлка адбылася пасля таго, як у раёне Паджу ў заходнім сектары, які падзяляе дзве краіны дэмілітарызаванай зоны (ДМЗ) з паўднёвакарэйскага паста зрабілі некалькі папераджальных стрэлаў, калі 10 паўночнакарэйскіх жаўнераў сталі набліжацца да вайскова-дэмаркацыйнай лініі, якая праходзіць пасярэдзіне ДМЗ.

З паведамлення вайскоўцаў Паўднёвай Карэі, страляніна працягвалася амаль 10 хвілін, пасля чаго паўночнакарэйскія жаўнеры вярнуліся на сваю тэрыторыю. Паведамленняў аб ахвярах няма.

15 кастрычніка ўпершыню за сем гадоў паміж КНДР і Паўднёвай Карэяй прайшлі перамовы ў дэмілітарызаванай зоне, якая падзяляе дзве краіны. Мэта перамоў, паводле інфармацыі СМІ, - зніжэнне ўзроўню напружанасці на Карэйскай паўвыспе. Ініцыятарам сустрэчы, як сцвярджаецца, быў Пхеньян.

Стасункі паміж КНДР і Паўднёвай Карэяй абвастрыліся на мінулым тыдні пасля таго, як патрульныя катэры дзвюх краін пачалі перастрэлку ў Жоўтым моры праз парушэнне паўночнакарэйскім караблём дэмаркацыйнай лініі.

Нагадаем, што ў аўторак, 14 кастрычніка, лідэр КНДР Кім Чэн Ын упершыню за 40 дзён з'явіўся на публіцы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках