27 лiстапада 2024, Серада, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сваякі Васьковіча наведалі яго ў турме

2
Сваякі Васьковіча наведалі яго ў турме

Маці і бабуля палітвязня Яўгена Васьковіча наведалі яго ў турме.

Пра візіт у Магілёўскую турму №4, дзе адбывае сямігадовы тэрмін яе сын Яўген, Рушанія Васьковіч распавядае нешматслоўна.

- Самі разумееце, як праходзяць такія сустрэчы, праз шкло, праз слухаўку, гэта перашкаджае размаўляць адкрыта, - кажа Рушанія Васьковіч. - Але Жэня ўвесь час шчыра, ад душы ўсміхаўся, як і ў тыя часы, калі быў на волі. Схуднеў трохі, але ён заўсёды быў тонкі, таму казаць аб вялікай страце вагі не прыходзіцца. Натуральна, відаць, што яму не хапае сонца, вітамінаў, як любому чалавеку за кратамі.

Маці Васьковіча кажа, што праблема з выпіскай газет застаецца для сына актуальнай, піша ПЦ «Вясна».

- Начальнік турмы параіў яму з асабістага рахунку аплачваць газеты, выпісваць іх наўпрост. Гэта значыць, ідуць яму насустрач. А чаму ён так шмат часу праводзіць у ШЫЗА, не магу сказаць, Жэня не гаворыць пра гэта. Ён шмат кажа пра сяброў, усіх памятае, усіх дзякуе за падтрымку, - дадае Васьковіч.

Разам з маці, палітвязня наведала бабуля - Тамара Васьковіч. Спатканне доўжылася каля дзвюх гадзін.

Нагадаем, Яўген Васьковіч быў асуджаны разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамалотавым. Яго прысудзілі да 7 гадоў зняволення паводле абвінавачання ў спробе падпалу дзвярэй бабруйскага аддзялення КДБ. Шмат разоў яго кідалі ў карцэр. Пазней з калоніі палітвязень быў пераведзены ў Магілёўскую турму як «злосны парушальнік рэжыму».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках