26 лiстапада 2024, aўторак, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КНДР заваблівае турыстаў шыкоўным гарналыжным курортам

33

Няветлівая Паўночная Карэя на ўсходзе краіны адкрыла для турыстаў раскошны гарналыжны курорт Masik Pass Ski Resort.

Схілы цалкам гатовыя да катання, а гатэль Masikryong - да прыёму гасцей. Курорт, пабудаваны за нейкіх 10 месяцаў пад наглядам самога Кім Чэн Ына, мае дзевяць спускаў даўжынёй да 5 км і можа прыняць да 5000 чалавек у дзень. Усе трасы абсталяваныя пад'ёмнікамі кітайскай вытворчасці, піша supercoolpics.com.

Кітайскі тураператар Кoryo Tours заяўляе, што ўжо цяпер можа адвезці ў Masik Pass Ski Resort любога жадаючага, вось толькі кошт тура паказваць не стаў. Натуральна, сярод саміх карэйцаў такі адпачынак змогуць дазволіць сабе адзінкі.

Агульны від на Masik Pass Ski Resort. (KCNA)
Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках