27 лiстапада 2024, Серада, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: дыктатар без рэтушы

250

Прэс-служба Крамля паказала Лукашэнку ў незвычайным для беларусаў выглядзе.

Справа ў тым, што жыхары нашай краіны прывыклі бачыць фатаграфіі Лукашэнкі ў моцна змененым выглядзе - пасля рэтушавання і апрацоўкі ў «фоташопе». Прэс-служба кіраўніка такім чынам спрабуе паказаць яго больш маладым і бадзёрым. Іншым журналістам, асабліва супрацоўнікам незалежных СМІ, здымаць Лукашэнку наогул забараняюць. Такім чынам беларусам вельмі рэдка атрымоўваецца ўбачыць «сапраўднага» дыктатара.

На гэты раз такую магчымасць дала прэс-служба расейскага прэзідэнта. На фотаздымках, зробленых падчас наведвання Пуціным і Лукашэнкам заключнага этапу вучэнняў «Захад-2013» захаваны не зусім звыклы выгляд беларускага кіраўніка. Ён выглядае старым і даволі стомленым.

Адзначым, што журналісты так і не дачакаліся сумеснай заявы Пуціна і Лукашэнкі па выніках ваенных манеўраў.

Фота: прэс-служба Крамля
Напісаць каментар 250

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках