27 лiстапада 2024, Серада, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радаслаў Сікорскі: Вызваленне Юліі Цімашэнкі важнае для Еўропы

11
Радаслаў Сікорскі: Вызваленне Юліі Цімашэнкі важнае для Еўропы

Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі раіць Украіне вызваліць Юлію Цімашэнка.

На думку палітыка, гэта неабходна для таго, каб зняць рызыкі не падпісання Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ на саміце ў Вільні напрыканцы лістапада, паведамляе «Інтэрфакс».

«Гэта тэст на давер. Справа Цімашэнкі вельмі важная, не ідзіце на рызыку», - сказаў ён на 10 -й Ялцінскай штогадовай сустрэчы ў суботу.

Радаслаў Сікорскі адзначыў, што гэтае пытанне важнае для ўплывовых лідараў Еўропы, у прыватнасці, Ангелы Меркель, якая ў хуткім часе можа ў трэці раз быць абранай канцлерам Германіі.

Ён заклікаў прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча і Юлію Цімашэнка развязаць гэтае пытанне ў самы бліжэйшы час.

У той жа час украінскі міністр замежных спраў Леанід Кажара, які выступаў на сесіі разам з польскім калегам, адзначыў, што не можа каментаваць пазіцыю прэзідэнта па гэтым пытанні, выказаную напярэдадні.

Радаслаў Сікорскі таксама падкрэсліў, што Польшча супраць ціску, які аказваецца на Украіну на яе шляху да ЕЗ. «Жалезная заслона ўжо даўно звалілася, але на нашым кантыненце застаюцца пэўныя лініі падзелу», - канстатаваў ён.

Працягваючы пачатую напярэдадні 67- м дзяржсакратаром ЗША Хілары Клінтан «шакаладную» тэму, кіраўнік МЗС Польшчы паабяцаў, што для падтрымкі Кіева будзе больш ужываць украінскага шакаладу.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках