27 лiстапада 2024, Серада, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Суздальцаў: Апошняе слова будзе за Крамлём

42
Андрэй Суздальцаў: Апошняе слова будзе за Крамлём

Апошняе слова ў пытанні паставак расейскай нафты ў Беларусь будзе за Крамлём.

Такім чынам палітолаг Андрэй Суздальцаў пракаментаваў сайту charter97.org перамовы Лукашэнкі з Сечыным наконт паставак расейскай нафты.

«Перш за ўсё, спадар Сечын з'яўляецца ўплывовым саноўнікам ў камандзе прэзідэнта Расеі. А «Раснафта» - гэта дзяржаўная і найбуйнейшая ў свеце кампанія па здабычы і пастаўках нафты і нафтапрадуктаў. І зразумела, што ў Сечына ёсць зацікаўленасць у тым, каб атрымліваць прыбытак ад Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. Але ёсць яшчэ і агульнае рашэнне з нагоды таго, што пастаўкі нафты ў Беларусь у верасні гэтага года будуць скарачацца», - адзначыў эксперт.

Палітолаг дадаў, што атрымаўшы такое ўказанне, (кіраўніцтва «Транснефти» збіраецца адстойваць дадзеную пазіцыю.

«Трэба ўлічваць і тое , што заявы беларускіх уладаў аб магчымасці перакрыцця нафтаправода «Дружба» вельмі карысныя расейскаму боку, які шукае нагоду, каб загрузіць БТС-2 . У гэтым выпадку нафтаправод «Дружба» ператвараецца проста ў галінку для пастаўкі нафты на Мазырскі НПЗ. Так ці інакш, апошняе слова ў пытанні паставак расейскай нафты ў Беларусь будзе за Крамлём. Лукашэнка і Сечын гэтае пытанне паміж сабой не вырашаць», - падсумаваў Андрэй Суздальцаў.

Нагадаем, сёння беларускі дыктатар Лукашэнка правёў сустрэчу з прэзідэнтам ААТ НК «Раснафта» Ігарам Сечыным.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках