26 лiстапада 2024, aўторак, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская амбасада ў Маскве нападае на Пуціна

158
Беларуская амбасада ў Маскве нападае на Пуціна

Артыкул з абвінавачваннямі на адрас прэзідэнта Расеі з'явіўся на афіцыйным сайце амбасады.

Цікава, што яе арыгінал быў апублікаваны ў адыёзнай камуністычнай газэце «Советская Россия». Сайт беларускай амбасады ў Маскве перадрукаваў яе.

«Завабілі - і заарыштавалі» - такі сэнс шматлікіх абураных камэнтароў расейскай стараны. З пункту гледжання рэалій расейскага бізнэсу і палітыкі здарэнне і сапраўды «не залазіць ні ў якія рамкі». У нашай краіне немагчыма ўявіць, каб алігархаў або топ-мэнэджэраў арыштоўвалі толькі за тое, што іхняя камэрцыйная дзейнасць прычыніла шкоду дзяржаве, а пагоня за прыбыткам паставіла пад пагрозу нармальнае функцыянаванне цэлага рэгіёну. Галоўнае, не выяўляць наравістасці ў дачыненні да дзейнай улады. Тады можна збіраць багацце ўсялякім коштам і нічога не баяцца. Ну, хіба што асадку вярнуць запатрабуюць, як гэта было ў 2009 годзе ў бунтоўным Пікалеве. Памятаецца, тады гаспадар пікалеўскіх заводаў, што ледзь ліпелі, вярнуў асадку Уладзіміру Пуціну. І цяпер без перашкод банкруціць горадаўтваральныя алюмініевыя прадпрыемствы, ладзячы «Пікалева» ва ўсёй краіне», - піша аўтар артыкула.

Ён запэўнівае, што ў Беларусі ж «такі звычайны, паводле расейскіх мерак, бізнэс» успрымаецца як «злачыннае дзеянне». Аўтар прыходзіць да высновы, што спробы аб'яднаць два гэткія адрозныя дзяржаўныя і эканамічныя падыходы рана ці позна мусілі прычыніццца да нейкіх эксцэсаў. З гэтага пункту гледжання арышт Уладзіслава Баўмгэртнэра ён уважае за цалкам заканамерны.

«У Расеі, здаецца, усё адно, на якія сродкі чалец Рады Федэрацыі Сулейман Керымаў можа купляць футбалістаў для ўлюбёнага клуба «Анжы». Але «Беларуськалій» сам знойдзе, куды выдаткаваць «лішнія» грошы», - значыцца ў артыкуле.

Публікацыя заканчваецца прэтэнзіямі на адрас Уладзіміра Пуціна.

«Рэч не толькі ў грошах. Калі ўжо з уваходнай ў Саюзную дзяржаву Беларуссю Расея ўважае за магчымае абыходзіцца гэткім чынам, то пра якое расшырэнне Мытнага Саюза ды іншай постсавецкай інтэграцыі (чым нібыта так заклапочаны Уладзімір Пуцін) можа ісці гаворка? Што, акрамя алігархічных выбрыкаў, можа прапанаваць суседзям Расея?», - пытаюцца аўтары артыкула.

Нагадаем, 26 жніўня стала вядома аб затрыманні ў Менску гендырэктара кампаніі «Уралкалій» Уладзіслава Баўмгэртнэра, падазраванага беларускімі следчымі органамі ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Чатыры супрацоўнікі БКК абвешчаныя ў вышук, у тым ліку і праз Інтэрпол. Падставай для гэтага сталі матэрыялы аб учыненні імі выяўных злоўжыванняў службовымі паўнамоцтвамі ў карыслівых мэтах, што нібыта пацягнулі прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам Беларусі, а таксама прычыненне шкоды ў асабліва вялікай суме ААТ «Беларуськалій» і ЗАТ «БКК».

Фота: РИА «Новости»

Напісаць каментар 158

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках