26 лiстапада 2024, aўторак, 17:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валянцін Стэфановіч: ЕЗ шукаў пазітыў там, дзе яго не было

7
Валянцін Стэфановіч: ЕЗ шукаў пазітыў там, дзе яго не было

Перадумоў да таго, што палітвязні неўзабаве выйдуць на волю, няма.

Такое меркаванне выказаў праваабаронца Валянцін Стэфановіч, камэнтуючы імавернасць іхнага вызвалення ў сувязі з пацяпленнем стасункаў паміж Менскам і Брусэлем, піша БелаПАН.

«Аптымізму ў мяне яшчэ менш, чым вясной гэтага года. Пакуль ніякіх пазітыўных тэндэнцый, ніякіх рэальных крокаў з боку беларускіх улад у кірунку дыялогу з Еўразвязам я не бачу», - сказаў Стэфановіч. Болей, дадаў ён, назіраліся «авансы з боку ЕЗ, які быў настроены вельмі пазітыўна і шукаў пазітыў там, дзе яго няма».

«Класічным прыкладам» памылкі Еўропы Стэфановіч назваў першапачатковы даклад еўрапарламэнтара Юстаса Палецкіса, дзе гаварылася пра паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў краіне (у канчатковым варыянце дакладу гэтая фармулёўка была змененая).

«Ён спасылаўся на статыстыку «Вясны», але зрабіў свае высновы. Мы ніколі ў сваіх ацэнках не рабілі высноў пра значныя паляпшэнні з правамі чалавека. Вядома, парушэнняў у колькасным стасунку, можа быць, і менш, але гэта звязана са зніжэннем палітычнай актыўнасці пасля падзей 19 снежня 2010 года», - падкрэсліў Стэфановіч.

На думку праваабаронцы, апошнім часам улада не прадэманстравала ніякіх пазітыўных крокаў, якія датычацца паляпшэння заканадаўства або практыкі яго ўжывання ў сфэры правоў чалавека.

«Наадварот, можна казаць пра факты яшчэ больш рэпрэсіўнага і жорсткага ўжывання заканадаўства. Палітвязні далей знаходзяцца ў турмах. Прычым сітуацыя яшчэ больш пагоршылася, бо распачаты шэраг крымінальных спраў, у тым ліку паводле артыкулу аб незаконнай дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі», - падкрэсліў праваабаронца.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках