27 лiстапада 2024, Серада, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баўмгертнеру афіцыйна прад'явілі абвінавачванне

119
Баўмгертнеру афіцыйна прад'явілі абвінавачванне

Следчыя органы Беларусі ў чацвер вечарам прад'явілі генеральнаму дырэктару «Уралкалію» афіцыйнае абвінавачванне.

Пра гэта паведаміла «Інтэрфаксу» крыніца, блізкая да адвакатаў бізнесмена.

Паводле яе слоў, абвінавачванне Баўмгертнера па ч. 3 арт. 324 («Злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі ») КК РБ было прад'яўлена ў прысутнасці двух беларускіх адвакатаў.

Суразмоўца агенцтва нагадаў, што Следчы камітэт паведаміў пра прад'яўленне абвінавачвання Баўмгертнеру яшчэ ў панядзелак , праз некалькі гадзін пасля арышту. «Такім чынам, следчыя органы РБ уводзілі ў зман адносна прававога статусу Баўмгертнера», - лічыць ён.

Па дадзеных крыніцы, працэсуальных дакументаў на руках у расейскага боку да гэтага часу няма.

Таксама ў чацвер увечары стала вядома , што ў Беларусі пачатыя праверкі Беларускай калійнай кампаніі (БКК), калі факты парушэнняў пацвердзяцца, будуць прад'яўленыя пазовы і накладзены арышт на маёмасць «Уралкалію».

«Падставай для праверкі паслужыў шэраг выяўленых следчым камітэтам фактаў, у якіх угледжваюцца парушэнні беларускага заканадаўства», - заявіў у эфіры беларускага тэлебачання намеснік начальніка сакратарыята Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Дзяніс Барташ.

У прыватнасці, па словах Барташа, гаворка ідзе пра «парушэнні падатковага заканадаўства, невяртанне валютнай выручкі з-за мяжы, а таксама вывад праз падкантрольных «Уралкалію» структур дзесяткаў тысяч тон прадукцыі «Беларуськалію».

«Пацверджанне гэтых фактаў будзе з'яўляцца падставай для падрыхтоўкі і прад'яўлення пазоваў, а таксама ініцыявання працэдуры накладання арышту на актывы і тавары структур «Уралкалію», у тым ліку і за мяжой», - дадаў Барташ.

Нагадаем, 26 жніўня ў Менску быў арыштаваны генеральны дырэктар «Уралкалію» і старшыня назіральнага савета Беларускай калійнай кампаніі Уладзіслаў Баўмгертнер па абвінавачванні ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі.

Напісаць каментар 119

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках