27 лiстапада 2024, Серада, 23:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Лявонцьеў: Лукашэнка - самалійскі пірат

147
Міхаіл Лявонцьеў: Лукашэнка - самалійскі пірат

Расейскі прапагандыст назваў арышт у Менску гендырэктара кампаніі «Уралкалій» «свінствам і бязмежжам».

Галоўны рэдактар часопіса «Однако», эканаміст Міхаіл Лявонцьеў лічыць, што «такіх рэчаў дараваць нельга».

Услед за прэм'ер-міністрам РФ Дзмітрыем Мядзведзевым і першым віцэ-прэм'ерам урада Расеі Ігарам Шувалавым, з рэзкім выступленнем у абарону арыштаванага ў Менску гендырэктара кампаніі «Уралкалій» Уладзіслава Баўмгертнера выступіў старшыня камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах Міхаіл Маргелаў, які заявіў, што Менск арыштам бізнесмена «парушыў усе правілы прыстойнасці». Эксперт НСН галоўны рэдактар часопіса «Однако», эканаміст Міхаіл Лявонцьеў упэўнены, што цяпер Расея мае ўсе падставы прымяніць да Беларусі «асаблівыя метады ўздзеяння».

«Такіх рэчаў дараваць нельга, - заявіў эксперт. - І, калі Расея дазволіць сябе шантажаваць, то гэта будзе зусім недапушчальна. Я думаю, у адносінах да Лукашэнкі павінна быць ужытае рознымі сродкамі самае разнастайнае ўздзеянне. І як паказала практыка, гэта чалавек выхоўваецца і паддаецца на сур'ёзнае ўздзеянне. Мы памятаем, якія ён рабіў кульбіты, пасля чаго ўсе аказвалася нармальна. Гэта самалійскі пірат. І да такога ўзроўню дзяржаўны дзеяч апускацца не мае права, тым больш, ён наш саюзнік, нам павінна быць за яго сорамна, і каб нам не было за яго сорамна, нам трэба яго перавыхаваць як мага хутчэй», - катэгарычна заявіў НСН галоўны рэдактар часопіса «Однако».

«Беларускі бок павёў сябе вельмі дзіўна, не буду меркаваць, якую бізнес-палітыку яны праводзілі, але беларускі бок указам прэзідэнта адмяніў умовы акцыянернага пагаднення. А ў такім выпадку ўмовы акцыянернага пагаднення не дзейнічаюць», - кажа Міхаіл Лявонцьеў.

«Яны далі ўсе законныя падставы Керымаву і яго структурам паводзіць сябе так, як яны сябе паводзілі. Яны прымушалі іх да супрацоўніцтва, на тых умовах, на якіх яны хацелі. Гэтыя ўмовы могуць быць самымі справядлівымі і яны могуць быць страшна выгадныя саюзнай дзяржаве, чалавецтву і Госпаду Богу, але прымушаць да супрацоўніцтва прыватныя структуры ў сучасным свеце ніхто не мае права. Усе астатнія дзеянні ўжо з'яўляюцца свінствам і бязмежжам. Я вельмі пяшчотна стаўлюся да «саюзнай» дзяржавы і досыць паблажліва стаўлюся да Лукашэнкі. Але гэты арышт Баўмгертнера за межамі дабра і зла», - заявіў Лявонцьеў.

Нагадаем, скандальны разрыў стасункаў «Уралкалію» і «Беларуськалію», які месяц назад абваліў сусветны рынак сыравіны для угнаенняў, у панядзелак атрымаў працяг. Гендырэктара расейскай кампаніі «Уралкалій» Уладзіслава Баўмгертнера, які прыбыў у Менск па запрашэнні прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча затрымалі ў аэрапорце. Беларускія ўлады падазраюць яго ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі ў якасці кіраўніка назіральнага савета Беларускай калійнай кампаніі (БКК) - сумеснага трэйдара «Уралкалію» і беларускага «Беларуськалію». «Уралкалій» назвалі арышт Баўмгертнера грубай правакацыяй з боку Менска і спробай абцяжарыць дзейнасць расейскай кампаніі, а ва ўрадзе Расеі лічаць, што тое, што адбылося «не ўлазіць ні ў якія рамкі». Адзначым, што беларускі і расейскі бакі да гэтага часу вінавацяць адзін аднаго ў парушэнні прынцыпаў супрацоўніцтва.

Фота: kp.ru

Напісаць каментар 147

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках