26 лiстапада 2024, aўторак, 21:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка хацеў арыштаваць віцэ-прэм'ера Расеі?

72
Лукашэнка хацеў арыштаваць віцэ-прэм'ера Расеі?

Запрашэнне прыляцець у Менск разам з Баўмгертнерам атрымаў і Аркадзь Дварковіч.

Пра гэта расейскаму выданню «Коммерсант» паведаміла крыніца, блізкая да «Уралкалію».

Ён распавёў, што топ-менеджэр прыляцеў у Менск па запрашэнні Міхаіла Мясніковіча, атрыманаму 23 жніўня. Такія ж запрашэнні атрымалі асноўны ўладальнік «Уралкалію» Сулейман Керымаў, кіраўнік савета дырэктараў кампаніі Аляксандр Валошын і віцэ-прэм`ер расійскага ўрада Аркадзь Дварковіч. Як тлумачыць суразмоўца, з-за «шчыльнага графіка» Керымаў і Валошын прыбыць не змаглі, але «былі гатовыя сустрэцца з прэм'ерам пазней». Прадстаўнікі Дварковіча, Керымава і Валошына ад каментароў адмовіліся.

Нагадаем, генеральны дырэктар кампаніі «Уралкалій» і кіраўнік назіральнага савета Беларускай калійнай кампаніі (БКК) Уладзіслаў Баўмгертнер быў затрыманы ў панядзелак у Менску. Яго падазраюць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі (частка 3 артыкула 424 КК Беларусі, да 10 гадоў пазбаўлення волі). Па той жа справе праходзяць яшчэ некалькі топ-мэнэджэраў «Уралкалію» і БКК, у тым ліку член назіральнага савета БКК, дырэктар па продажах і маркетынгу «Уралкалію» Алег Пятроў, першы намеснік генеральнага дырэктара БКК Канстанцін Саладоўнікаў, намеснік генеральнага дырэктара па фінансах БКК Ігар Еўстратаў, начальнік фрахтавага аддзела БКК Дзмітрый Самойлаў. Акрамя таго, Следчы камітэт Беларусі праводзіць праверку ў дачыненні да аднаго з акцыянераў «Уралкалію» Сулеймана Керымава (№20 у рэйтынгу 200 найбагацейшых бізнесменаў Расеі, багацце - $7,1 млрд).

Большасць экспертаў упэўненыя, што ініцыятыва арышту Уладзіслава Баўмгертнера належыць беларускаму кіраўніку.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках