26 лiстапада 2024, aўторак, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларуськалій» шакаваны

19
«Беларуськалій» шакаваны

У кіраўніцтве ААТ «Беларуськалій» здзіўленыя паведамленнем пра арышт старшыні назіральнага савета Беларускай калійнай кампаніі.

«Тое, што ён затрыманы беларускімі следчымі органамі, гэта дзіўна для нас, у некаторай ступені шакавальна, і застаецца яшчэ вельмі шмат пытанняў», - сказаў агенцтву «Інтэрфакс» прадстаўнік «Беларуськалію».

Ён адзначыў, што пытанне выклікае той факт, што беларускія следчыя органы не паведамляюць дэталяў пра затрыманне Уладзіслава Баўмгертнера. «Незразумела, дзе ён быў затрыманы, - у Беларусі ці ў Расеі, калі менавіта гэта адбылося», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Ён таксама адзначыў, што ні на мінулым тыдні, ні ў мінулыя выходныя, па звестках адміністрацыі «Беларуськалію», Баўмгертнер у Беларусь не прыязджаў.

«У мінулыя выходныя ў Салігорску, дзе размешчаны «Беларуськалій», адзначалі Дзень шахцёра. Наколькі я ведаю, такое ж свята праходзіла і на «Уралкалію». Усё было ціха, спакойна», - сказаў прадстаўнік кіраўніцтва беларускага прадпрыемства.

Ён адмовіўся як-небудзь пракаментаваць інфармацыю Следчага камітэта Беларусі пра тое, што Баўмгертнеру і яшчэ 4 супрацоўнікам БКК інкрымінуецца прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры «Беларуськалію» і БКК. «Пра суму шкоды я нічога сказаць не магу», - падкрэсліў суразмоўца агенцтва.

У сваю чаргу ў канцэрне «Белнафтахім» таксама адмовіліся ад якіх-небудзь каментароў з нагоды арышту Баўмгертнера і супрацоўнікаў БКК.

«Гэта кампетэнцыя следчых органаў», - сказаў прадстаўнік канцэрна.

Між тым прадстаўнік ААТ «Беларуськалій» таксама паведаміў, што ў рэспубліцы ідзе падрыхтоўка праекта дзяржаўнага рашэння аб тым, як будуць у новых умовах на сусветным калійным рынку працаваць «Беларуськалій» і БКК, якая цяпер фактычна з'яўляецца трэйдарам толькі беларускага вытворцы.

«Рыхтуецца праект указа прэзідэнта, ён павінен быць прыняты ў бліжэйшыя дні», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках