27 лiстапада 2024, Серада, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лісты Францкевіча не даходзяць: турэмны цэнзар сышоў у адпачынак

3
Лісты Францкевіча не даходзяць: турэмны цэнзар сышоў у адпачынак

Ад палітвязня Аляксандра Францкевіча даходзяць не ўсе лісты.

Аб гэтым сайту charter97.org паведаміла яго маці Таццяна Францкевіч.

«Цэнзар сышоў у адпачынак, таму лісты цяпер рэдка даходзяць. Пісаў, што ўсё нармальна, толькі праблема з камарамі. Спрэі супраць камароў забароненыя. Можна высылаць пласцінкі і то не ўсім. Я выслала, і Сашу перадалі, але я ведаю, што ў іншых зонах гэта забаронена», - адзначыла маці палітычнага вязня.

Яна дадала, што ў пачатку лета Аляксандра пасадзілі ў ШІЗА на пяць дзён.

«На той момант у калоніі змянялася начальства, а зампаліт дрэнна ставіўся да Сашы. У іх адбыўся канфлікт і, як следства, парушэнне рэжыму і пяць дзён штрафнога ізалятара. Але цяпер начальства памянялася, усё больш менш ціха і спакойна, сына не чапаюць. 3 верасня ён павінен выйсці. Саша напісаў, што ў яго ў калоніі павінен адбыцца суд, і яму павінны ўсталяваць тып і тэрмін нагляду. У сярэдзіне жніўня да яго паедзе адвакат, каб удакладніць дату вызвалення і ва ўсім пераканацца, бо зона знаходзіцца ў лесе, а да бліжэйшай станцыі 20 кіламетраў пешшу», - падсумавала Таццяна Францкевіч.

Нагадаем, у траўні 2011 года Аляксандр Францкевіч быў прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі паводле «справы анархістаў». Яго абвінавацілі ў нападзе на шэраг дзяржаўных устаноў, а таксама ва ўзломе сайта Наваполацкага гарвыканкама. На судзе сваёй віны ён не прызнаў. Праваабаронцы лічаць Францкевіча палітычным зняволеным і патрабуюць яго неадкладнага вызвалення.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках