4 лiстапада 2024, панядзелак, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Х'ю Грант - Валянціне Аліневіч: Вы можаце ганарыцца вашым сынам

14
Х'ю Грант - Валянціне Аліневіч: Вы можаце ганарыцца вашым сынам

Вядомы брытанскі акцёр перадаў словы падтрымкі маці беларускага палітвязня.

Валянціна Аліневіч напісала ліст Х'ю Гранту, у якім падзякавала яму за салідарнасць з беларусамі.

«Дарагі Х'ю! Дзякуй Вам за словы падтрымкі і вашу неабыякавасць да лёсу беларускіх палітвязняў. Вельмі кранутая, што такому таленавітаму і вядомаму акцёру, як вы, неабыякавая наша бяда і ўсё тое, што адбываецца з простымі людзьмі ў сучаснай Беларусі. Падтрымка і салідарнасць такіх людзей, як вы, Х'ю, робіць нас значна мацней і напаўняе жыццёвай энергіяй. Кожны вольны чалавек - як кропля ў сусветным акіяне, але разам мы ўносім свой уклад у агульны свабодны рытм акіянічнага біцця. Апошняя фраза ўзятая з лістоў і кнігі майго сына», - напісала яна.

Брытанскі акцёр адказаў Валянціне Аліневіч.

«Дарагая Валянціна, Дзякуй Вам за гэтыя цудоўныя словы. Ваш сын і такія, як ён, - вельмі мужныя людзі. Вы можаце ім ганарыцца», - напісаў Х'ю Грант.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках