27 лiстапада 2024, Серада, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі: Давядзецца сядзець мінімум да восені

6
Алесь Бяляцкі: Давядзецца сядзець мінімум да восені

Палітвязень Алесь Бяляцкі не верыць у сваё хуткае вызваленне.

Пра гэта кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» напісаў у лісце намесніку старшыні «Таварыства беларускай школы» Тамары Мацкевіч, перадае «Радыё Рацыя».

«Хутчэй за ўсё, прыйдзецца мне пасядзець мінімум да восені, а, можа, і яшчэ, а там ужо і званок будзе. Так што, усё нармальна. Пра вечнае трэба думаць, пра ўнутранае ўдасканаленне, пра Беларусь, у рэшце рэшт. Вы ўсё, як здароўе, ці баліць спіна, ды якая розніца баліць ці не баліць, няма Радзімы і мяне няма, як пісаў мой сябар Эдуард Акулін. «І дзень і ноч трэба рабіць агледзіны», як пісаў у свой час наш духоўны бацька Янка Купала», - піша палітычны вязень.

Па словах Тамары Мацкевіч, Алесь Бяляцкі не той чалавек, якога лёгка зламаць.

«Нават калі яму цяжка - ён жартуе і падтрымлівае нас з няволі. Ён чалавек вельмі моцны», - падкрэслівае намеснік старшыні ТБШ.

У гэтым жа лісце праваабаронца напісаў, што перадае тыраж сваёй апошняй кнігі «Асвечаныя беларушчынай» для бясплатнага распаўсюджвання сярод настаўнікаў.

Нагадаем, Алесь Бяляцкі адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 2 Бабруйска па прысуду суда. 24 лістапада 2011 года суд прызнаў яго вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры і прыгаварыў да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала наяўнасць у яго рахункаў у банках Літвы і Польшчы. Суд не ўлічыў, што грошы, якія паступалі на іх, выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках