27 лiстапада 2024, Серада, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крысціян Хольм: Забарона беларускага сцяга на ЧС па хакеі - ганьба

49

Дэпутат шведскага парламента асудзіў забарону бел-чырвона-белага сцяга на Чэмпіянаце свету па хакеі ў Стакгольме.

«Не думаю, што забарона на выкарыстанне беларускага сцяга, забароненага Лукашэнкам, з'яўляецца нармальнай. Ганебна і нязручна, калі гэта праўда», - напісаў Крысціян Хольм у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

Нагадаем, учора на матчы Беларусь - Чэхія беларускія заўзятары разгарнулі вялізны бел-чырвона-белы сцяг і харугвы з выявай герба «Пагоня».

Яго ўбачылі тысячы беларускіх тэлегледачоў, якія глядзелі прамую трансляцыю гульні.

Арганізатары чэмпіянату свету ў Швецыі выклікалі на трыбуны, дзе сядзелі беларускія заўзятары, паліцыю. Па іх словах, сцягі з'яўляюцца палітычнай сімволікай і не могуць выкарыстоўвацца. Калі паліцыя паспрабавала згарнуць бел-чырвона-белыя сцягі, на абарону беларусаў усталі шведскія заўзятары. У выніку забароненыя ўладамі сімвалы засталіся на трыбунах да канца матчу. Аднак арганізатары заявілі, што больш беларусаў з нацыянальнымі сцягамі на трыбуны не пусцяць.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках