27 лiстапада 2024, Серада, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Работнік МТЗ: На тэрыторыі завода схавана звыш 20 тысяч трактароў

243

На тэрыторыі завода і на выпрабавальнай станцыі МТЗ у вёсцы Абчак схавана больш за 20 000 трактароў.

Эмацыйны ліст у рэдакцыю charter97.org аб стане спраў на Менскім трактарным заводзе даслаў адзін з працаўнікоў найбуйнейшага прадпрыемства сталіцы. Свае словы працаўнік МТЗ падмацаваў фотаздымкамі.

Мы наважылі апублікаваць ліст цалкам, таму што праверыць згаданыя ў лісце факты не ўяўляецца магчымым, аналагічная інфармацыя прыходзіла ў рэдакцыю цягам апошніх двух месяцаў, усе спробы ўдакладніць у адміністрацыі МТЗ факты і дэталі сутыкаліся з бессаромнай хлуснёй. З зразумелых прычынах прозвішча аўтара называць не будзем:

«Прачытаўшы артыкул аб павелічэнні складскіх запасаў на прадпрыемствах на Хартыі, наважыў падмацаваць яго фактамі. Працую на МТЗ і праўдзівыя замалёўкі бачу штодня. У гэты момант на тэрыторыі завода, а таксама за яго межамі ў вёсцы Абчак схавана больш за 20 000 трактароў . На самой тэрыторыі застаўленыя ўсе вольныя месцы, у тым ліку ходнікі. Людзі даслоўна праціскаюцца паміж неліквіднай тэхнікай. Тыя здымкі Google.Maps, што былі апублікаваныя надоечы на сайце, аднагадовай даўнасці і зусім неактуальныя, цяпер УВЕСЬ завод застаўлены трактарамі! Такога не прыгадаюць старажылы, нават у ліхія дзевяностыя сітуацыя была лепшая. Але самае смешнае тое, што на заводзе ўсе суботы рабочыя «на просьбу» і паводле графіку. А план усё большы, на гэты перыяд 5800-6000 машын у месяц. Праўда ёсць чуткі, што чэрвень будзе паводле чатырохдзённага графіку... Нескладана падлічыць: запас прадукцыі на МТЗ складае 3-4 месяцы інтэнсіўнага вырабу.

Сярэдні заробак на трактарным заводзе блізу 4-6 млн рублёў, што паводле паказчыкаў краіны нядрэнна. Варункі працы мала чым адрозніваюцца ад савецкіх: прафсходы, дзе ўсё і ўсе аднагалосна, добраахвотна-прымусовыя суботнікі, і падпіска на мясцовую вельмі мажорна-пазітыўную газетку, і нават сацыялістычныя спаборніцтвы паміж цэхамі. І разносяцца папулісцкія словы АРЛ аб «мадэрнізацыі», на МТЗ гэта - як сабака брэша - 80% абсталявання 50-60-х гадоў выпуску, тэрыторыя брудная, недагледжаная, у асфальце яміны, лужыны. Рамонты толькі ў адміністрацыйных памяшканнях, туды нават ваду ў кулерах завозяць, а рабочым нічога, з-пад кранаў з прысмакам жалеза вып’юць, не паны. Улетку ў цэхах жудасная спёка вышэй за 40 градусаў, зімой - холад. Варункі больш-менш прымальныя толькі на галоўным канвееры і ў цэху малых серый, менавіта туды і водзяць усе дэлегацыі, пыл у вочы пускаюць!

P.S. Дарэчы, рабочых вельмі абурыў апошні выступ ТНП аб фактычным раздорванні трактароў, усе проста ў абурэнні і непаразуменні, маўляў ніякай выгады гэта не прынясе, ужо лепш бы пачалі танкі вырабляць, і то попыт больш быў бы!»

***

Паводле інфармацыі Белстата, на 1 траўня запасы трактароў для сельскай і лясной гаспадаркі склалі 10.100 штук.

Красавіцкія фота:

Напісаць каментар 243

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках