27 лiстапада 2024, Серада, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэвід Крэмэр: Макей заслужыў месца ў «чорным спісе»

16
Дэвід Крэмэр: Макей заслужыў месца ў «чорным спісе»

Запрашэнне міністра замежных спраў Беларусі на саміт «Усходняга партнёрства» будзе «знакам правалу» палітыкі Захаду.

Пра гэта заявіў выканаўчы дырэктар праваабарончай арганізацыі Freedom House, былы амерыканскі дыпламат Дэвід Крэмер, выступаючы на аналітычнай канферэнцыі «Рубікон-2013» у Таліне, перадае БелаПАН.

Макей знаходзіцца ў чорным спісе ЕЗ і «заслугоўвае таго, каб знаходзіцца ў гэтым спісе», лічыць Крэмер.

Кіраўнік Freedom House адзначыў, што яго турбуе цяперашняя палітыка заходніх краін у дачыненні да Беларусі.

«Еўропа жадае палепшыць адносіны з рэжымам Лукашэнкі, хоць той не выканаў ніводнага з заходніх патрабаванняў», - адзначыў Крэмер.

Ён перакананы, што менавіта палітыка санкцый спрыяла вызваленню беларускіх палітвязняў, у тым ліку Аляксандра Казуліна, у 2008 годзе. Цяпер жа эфектыўнасці санкцый перашкаджае, у прыватнасці, гандаль паміж ЕЗ і Беларуссю, мяркуе кіраўнік Freedom House.

Па словах Крэмера, у яго «няма адчування», што адміністрацыя Барака Абамы надае вялікую ўвагу Беларусі, у цэлым у Вашынгтоне пераважае «стомленасць» ад беларускага пытання.

«Выклік Еўразіі для еўрапейскай перспектывы Беларусі» - такі парадак дня канферэнцыі «Рубікон», арганізаванай ужо ў чацвёрты раз зарэгістраванай у Эстоніі недзяржаўнай арганізацыяй «Новы шлях для Беларусі», супольнасцю «Трэці шлях» пры падтрымцы Нямецкага фонду Маршала ЗША, Міністэрствам замежных спраў Эстоніі і ARU Television. У дыскусіі, якая праходзіць 23-24 траўня, удзельнічаюць аналітыкі з Беларусі, Расеі, шэрагу краін Еўропы, прадстаўнікі беларускай дыяспары.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках