26 лiстапада 2024, aўторак, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мілінкевіч: Сайт Хартыя'97 - гэта тэндэнцыйны, прапагандысцкі рэсурс

393
Мілінкевіч: Сайт Хартыя'97 - гэта тэндэнцыйны, прапагандысцкі рэсурс

Старшыня руху «За свабоду» парадаваў новымі адкрыццямі.

Падобна да таго, што Аляксандр Мілінкевіч наважыў цяпер змагацца з незалежнымі журналістамі. Рэагуючы на крытыку сваёй нядаўняй ініцыятывы «Народны рэферэндум», у інтэрв'ю сайту «Беларускі партызан» Аляксандр Мілінкевіч заявіў:

«Сайт Хартыя'97 - гэта тэндэнцыйны, прапагандысцкі рэсурс. І я перакананы, што нават у варунках дыктатуры незалежныя медыі не маюць права на гэта. Павінны быць розныя пункты гледжання. Гэта вельмі важна. Нельга паўтараць тое, што робіць БТ, нельга так жорстка селекцыяваць каментары. Гэта ўсе ведаюць - нічога новага я не адкрываю. Я не прымаю такіх метадаў ні ў палітыцы, ні ў медыйнай працы. Бо калі мы кажам, што мы хочам свабоды, што мы хочам вызнаваць прынцыпы праўды і справядлівасці, то яны павінны быць у нас ужо сёння нават пры дыктатуры. Гэта вельмі небяспечна, бо погляды рознымі былі, ёсць і будуць, і калі мы пераходзім на такую брудную барацьбу, то мы ўсе страчваем аўтарытэт. Я ўпэўнены, што той рэйтынг апазіцыі, які так няўхільна апошнія гады падае - вынік такой вось унутранай барацьбы. Апазіцыя цяпер змагаецца ўнутры сябе больш жорстка, чым яна змагаецца з рэжымам».

Напісаць каментар 393

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках