26 лiстапада 2024, aўторак, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэвід Крэмэр: Не разумею тых, хто выступае за дыялог з Лукашэнкам

10
Дэвід Крэмэр: Не разумею тых, хто выступае за дыялог з Лукашэнкам

Урад Беларусі абсалютна нічога не зрабіў для таго, каб быць прадстаўленым на саміце «Усходняга партнёрства».

Кіраўнік амерыканскай няўрадавай арганізацыі Freedom House Дэвід Крэмер у інтэрв'ю ru.delfi.lt выказаўся наконт палітычных сітуацый у Расеі і Беларусі.

На яго думку, сітуацыя з правамі чалавека ў Расеі ўяўляецца найгоршай з часоў калапсу Савецкага Саюза. Што тычыцца суседняй з Літвой Беларусі, то Крэмер быў яшчэ больш катэгарычны - ён не разумее еўрапейцаў, якія спадзяюцца на дыялог з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, паколькі з яго боку не было зроблена ніякіх дзеянняў, а палітычныя зняволеныя застаюцца ў турме.

- Як вы бачыце сітуацыю ў Расеі ў сувязі з усімі апошнімі падзеямі, у першую чаргу пытанне тычыцца правоў чалавека?

- Я думаю, што гэта горшае, што мы бачылі з часоў калапсу Савецкага Саюза. Калі вы паглядзіце на перыяд, калі Уладзімір Пуцін фармальна вярнуўся да прэзідэнцтва ў мінулым траўні, быў прыняты шэраг законаў, якія нанеслі ўдар па грамадзянскай супольнасці. Ціск, экстрэмізм, дзеянні супраць дэманстрантаў, супраць няўрадавых арганізацый, справа Аляксея Навальнага, пратэстантаў Балотнай плошчы. Спіс можна працягваць.

- Іншае пытанне звязанае з Беларуссю. Як бы вы апісалі намер еўрапейцаў весці дыялог з беларускімі ўладамі?

- Калі я быў тут у студзені, я рэкамендаваў, каб у ходзе саміту «Усходняга партнёрства» Беларусь была прадстаўленая на ўзроўні грамадзянскай супольнасці і апазіцыі, а не ўрада. Урад абсалютна нічога не зрабіў для таго, каб сказаць, што ён хоча быць прадстаўлены на сур'ёзным, легітымным узроўні. Да гэтага часу мы маем 13 не рэабілітаваных палітычных зняволеных, я проста не разумею, чаму Еўрапейскі звяз хоча, каб рэжым Аляксандра Лукашэнкі быў прадстаўлены за гэтым сталом. Гэта нешта, што я проста не магу зразумець.

Нагадаем, дакладчык дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі Юстас Палецкіс заявіў пра тое, што ў 2012 годзе ў Беларусі адбылося «прыкметнае паляпшэнне сітуацыі з выкананнем правоў чалавека, а «Еўрапейскі дыялог аб мадэрнізацыі» аказаў станоўчы ўплыў на развіццё грамадзянскай супольнасці». Зыходзячы з гэтага, ён прапанаваў пашырыць кантакты з беларускімі чыноўнікамі, падрыхтаваць «дарожную мапу» па развіцці дыялогу з афіцыйным Менскам, уключаючы міжпарламенцкія адносіны, выключыць з «чорных спісаў» ключавых чыноўнікаў для наладжвання дыпламатычных каналаў.

Дадзеныя рэкамендацыі змяшчаюцца ў дакладзе, падрыхтаваным Палецкісам і апублікаваным на сайце Еўрапарламента.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках