27 лiстапада 2024, Серада, 1:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гары Паганяйла: Санкцыі трэба пакінуць

5
Гары Паганяйла: Санкцыі трэба пакінуць

Юстас Палецкіс выдае жаданае за сапраўднае, лічыць праваабаронца.

Такое меркаванне выказаў кіраўнік юрыдычнага аддзела Беларускага Хельсінкскага камітэта (БХК) Гары Паганяйла, каментуючы сайту charter97.org прапанову дакладчыка дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі Юстаса Палецкіса адмяніць санкцыі і пачаць дыялог з Лукашэнкам.

«Ніякіх сістэмных змен у галіне захавання правоў чалавека ў Беларусі не адбылося. Палітычная напружанасць у параўнанні са снежнем 2010 года аслабла, але, тым не менш, палітычныя зняволеныя застаюцца ў турмах, да апанентаў рэжыму ўжываюцца жорсткія меры і прэвентыўныя арышты, грамадскія аб'яднанні і партыі не рэгіструюцца. Так што паляпшэння як такога няма. Гэта яўная спроба выдаць жаданае за сапраўднае, таму пагадзіцца з гэтым меркаваннем цяжка», - лічыць праваабаронца.

Юрыст падкрэсліў, санкцыі неабходна падтрымліваць, і казаць пра іх зняцце можна будзе, толькі тады, калі беларускімі ўладамі будуць зробленыя рэальныя крокі для забеспячэння правоў чалавека.

«Цяпер важна казаць пра тое, каб усе палітвязні былі вызваленыя. Гэта самая галоўная і прынцыповая пазіцыя. Пытанні рэабілітацыі, у тым ліку зняцця судзімасці, можна было б пакінуць як раз для так званага дыялогу. Але ён можа быць пачаты толькі з таго моманту, калі безумоўна, без усялякіх папярэдніх дамоўленасцей беларускія ўлады вызваляць усіх палітычных зняволеных», - заявіў Гары Паганяйла.

Нагадаем, дакладчык дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі заявіў пра тое, што ў 2012 годзе ў Беларусі адбылося «прыкметнае паляпшэнне сітуацыі з выкананнем правоў чалавека, а «Еўрапейскі дыялог аб мадэрнізацыі» аказаў станоўчы ўплыў на развіццё грамадзянскай супольнасці». Зыходзячы з гэтага, ён прапанаваў пашырыць кантакты з беларускімі чыноўнікамі, падрыхтаваць «дарожную мапу» па развіцці дыялогу з афіцыйным Менскам, уключаючы міжпарламенцкія адносіны, выключыць з «чорных спісаў» ключавых чыноўнікаў для наладжвання дыпламатычных каналаў.

Дадзеныя рэкамендацыі змяшчаюцца ў дакладзе, падрыхтаваным Палецкісам і апублікаваным на сайце Еўрапарламента.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках