26 лiстапада 2024, aўторак, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банкаўская сістэма можа абрынуцца ў любы момант

63
Банкаўская сістэма можа абрынуцца ў любы момант

Moody's захавала «негатыўны» прагноз для беларускіх банкаў.

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's захавала «негатыўны» прагноз для беларускіх банкаў, які маецца з ліпеня 2009 года.

Пра гэта гаворыцца ў новым аглядзе банкаўскай сістэмы Беларусі, які апублікаваны агенцтвам.

Там адзначаецца, што ключавымі фактарамі захавання «негатыўнага» прагнозу для беларускіх банкаў на фоне макраэканамічнай уразлівасці застаецца абмежаваная здольнасць урада аказваць падтрымку банкам, прагноз агенцтва па магчымаму пагаршэнню якасці банкаўскіх актываў і дастатковасці капіталу, а таксама нізкі ўзровень валютнай ліквіднасці банкаў пры наяўнасці значнага аб'ёму валютных дэпазітаў.

Паводле ацэнкі экспертаў Moody's, рост ВУП Беларусі ў гэтым годзе складзе 2%, «хоць значныя макраэканамічныя рызыкі могуць абмежаваць рост і дэстабілізаваць дзяржаўныя фінансы з негатыўнымі наступствамі для крэдытаздольнасці банкаў».

Эксперты тлумачаць знешнюю ўразлівасць эканомікі Беларусі нізкім памерам золатавалютных рэзерваў у адносінах да патрэбаў у фінансаванні імпарту і знешняй пазыкі. «Няздольнасць забяспечыць знешняе фінансаванне і/або захаванне энергетычных субсідый (ад Расеі) уяўляе сабой значную рызыку для эканамічнага росту», - падкрэсліваюць яны.

У выпадку развіцця падзей па гэтым сцэнары, напрыклад, пры ўзмацненні жорсткасці ўмоваў знешняга фінансавання, магчымасці ўрада па стымуляванню ўнутранага попыту за кошт прадастаўлення субсідый і фінансавання банкаў для росту крэдытавання будуць абмежаваныя.

Эксперты Moody's таксама паказваюць на запаволенне эканомікі ў асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі - Еўразвяза і Расеі, што можа абмежаваць беларускі экспарт і знізіць дзярждаходы ад экспартных пошлін.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках