27 лiстапада 2024, Серада, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Кашалькі» рэжыму выкарыстоўваюць латвійскія банкі

2
«Кашалькі» рэжыму выкарыстоўваюць латвійскія банкі

Нягледзячы на санкцыі, уведзеныя ЕЗ у дачыненні да шэрагу беларускіх бізнесменаў, яны могуць супрацоўнічаць з банкамі Латвіі.

Так палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі пракаментаваў у інтэрв'ю сайту charter97.org выступленне губернатара Менскай вобласці Барыса Батуры на II Латвійска-беларускім форуме пародненых гарадоў у Даўгаўпілсе. Ён падкрэсліў, што ў 2012 годзе тавараабарот паміж дзвюма краінамі выйшаў на рэкордны ўзровень, наблізіўшыся амаль да $3,5 млрд.

«Праз Латвію ідзе каля двух трацін беларускага марскога экспарту. Лукашэнка з выгадай для сябе гуляе на канкурэнцыі паміж Рыгай і Вільняй за транзіт грузаў з нашай краіны. Такое суперніцтва існуе, у першую чаргу яно тычыцца таго, праз які порт будуць сыходзіць беларускія тавары. Рашэнне аб куплі 30 адсоткаў тэрмінала ў Клайпедзе стымулявала візіт міністра замежных спраў Латвіі Эдгарса Рынкевічса ў Віцебск у красавіку. Ён сустракаўся з Уладзімірам Макеем. Паводле некаторых звестак, гэта адбылося па ініцыятыве Рыгі, для якой эканамічнае супрацоўніцтва з Менскам, у прыватнасці транзіт беларускіх грузаў, вельмі важна.

Трэба адзначыць, што з 14 па 16 траўня прэзідэнт Латвіі Андрыс Берзіньш знаходзіўся ў Ашхабадзе. Сярод пытанняў, якія там абмяркоўваліся, былі і тыя, якія тычыліся транзіту энергарэсурсаў з Туркменістана праз Латвію. Гэтыя грузапатокі могуць пайсці ў тым ліку і праз Беларусь», - сказаў Раман Якаўлеўскі.

Палітычны аглядальнік нагадаў, што супрацоўніцтва паміж Менскам і Рыгай тычыцца не толькі транзіту тавараў.

«Варта ўлічваць таксама фінансавую сферу. Латвійскія банкі выкарыстоўваюцца буйнымі беларускімі бізнесменамі і іх структурамі. Сярод іх могуць быць і тыя, якія знаходзяцца пад дзеяннем міжнародных санкцый. Бо вядома, што той жа Уладзімір Пефціеў абскардзіў гэтае рашэнне ЕЗ. Па словах некаторых еўрачыноўнікаў, у дачыненні да яго фірмаў праведзеная замарозка дзеяння санкцый да рашэння еўрапейскага суда.

Таксама Рыга не хавала, што ў сувязі з увядзеннем Кіпрам падатку на дэпазіты нагрузка на банкаўскія сруктуры краіны моцна павялічылася. Латвійскія банкі дастаткова папулярныя. Думаю, што ў іх маглі быць і сродкі беларускіх бізнес-структур, у тым ліку і тых, супраць якіх уведзеныя санкцыі ЕЗ», - сказаў Раман Якаўлеўскі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках