26 лiстапада 2024, aўторак, 23:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей не паехаў у Нью-Ёрк

100
Макей не паехаў у Нью-Ёрк

Паездка кіраўніка беларускага МЗС у ЗША скасаваная.

Уладзімір Макей, які знаходзіцца пад дзеяннем міжнародных санкцый, 13 траўня павінен быў наведаць Нью-Ёрк для ўдзелу ў сустрэчы, якая арганізаваная ААН і прысвечаная супрацьдзеянню гандлю людзьмі. Таксама павінна была адбыцца ягоная сустрэча з генеральным сакратаром арганізацыі Пан Гі Мунам. Аднак у апошні момант стала вядома аб скасаванні паездкі. Замест Нью-Ёрка Макей адправіўся разам з беларускім правадыром у Арменію. Беларусь у Нью-Ёрку прадстаўляе ягоны намеснік Валянцін Рыбакоў.

Палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі мяркуе, што прычына скасавання візіту міністра замежных спраў Беларусі ў прынцыповай пазіцыі ЗША.

«Уладзімір Макей збіраўся ў Нью-Ёрк не столькі дзеля мерапрыемстваў у ААН, колькі для правядзення шэрагу сустрэч у адміністрацыі Барака Абамы. Для іх арганізацыі прыкладаліся сур'ёзныя намаганні. Візіт быў бы пададзены беларускай прапагандай як прарыў блакады, нягледзячы на тое, што візавыя абмежаванні не тычацца паездак, якія праводзяцца на запрашэнне некаторых міжнародных арганізацый, у тым ліку ААН.

Сэнс паездкі быў страчаны, калі стала зразумела, што арганізаваць сустрэчы не атрымаецца. Гэта сведчыць аб прынцыповай пазіцыі Вашынгтона да Беларусі ў адрозненне ад Брусэля», - заявіў Раман Якаўлеўскі.

Нагадаем, міністр замежных спраў Беларусі знаходзіцца ў спісе чыноўнікаў і алігархаў, супраць якіх уведзеныя санкцыі праз рэпрэсіі ў нашай краіне. Яму забаронены ўезд у краіны Еўрапейскага Звязу і ЗША. Некаторыя еўрапейскія чыноўнікі заяўлялі пра тое, што Макею могуць дазволіць уезд у ЕЗ. Гэтая ідэя была раскрытыкаваная як беларускай апазіцыяй, так і ўплывовымі праваабарончымі арганізацыямі.

Аб планаванай паездцы міністра замежных спраў Беларусі ў Нью-Ёрк стала вядома 3 траўня.

Напісаць каментар 100

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках