26 лiстапада 2024, aўторак, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама даручыў скончыць падрыхтоўку «спісу Магніцкага»

12
Абама даручыў скончыць падрыхтоўку «спісу Магніцкага»

Прэзідэнт ЗША даручыў Дзярждэпартаменту і Міністэрству фінансаў скончыць падрыхтоўку спісу расейскіх чыноўнікаў, якія падпадаюць пад «закон Магніцкага».

Амерыканскія актывы яго фігурантаў будуць замарожаныя. Таксама яны не здолеюць атрымаць візу для ўезду ў ЗША, піша NEWSru.com.

Паводле некаторых звестак, спіс можа быць вельмі шырокім: у яго могуць упісаць да 280 чыноўнікаў і сілавікоў.

Зрэшты, спіс можа быць і значна меншым. У Кангрэсе ЗША асцерагаліся, што дзярждэпартамент не ўключыць у «чорны спіс» высокапастаўленых расейскіх чыноўнікаў, каб не псаваць стасункі з Крамлём. Сэнатар Джэймс Макговэрн нагадвае, што адміністрацыя Барака Абамы аказвала супраціў на ўсіх этапах абмеркавання і прыняцця «закона Магніцкага», спрабуючы максімальна змякчыць пастанову і ўлагодзіць Крэмль, уключыўшы ў спіс толькі невялікую колькасць асоб.

Пры гэтым у Белым доме звычайна паказваюць, што адміністрацыя проста зыходзіць з больш жорсткіх крытэрыяў Управы кантролю замежных актываў (OFAC) пры міністэрстве фінансаў ЗША. Яны патрабуюць бясспрэчных довадаў віны чыноўнікаў у парушэнні правоў чалавека. Пры гэтым закон дае права адміністрацыі ЗША засакрэчваць частку прозвішчаў фігурантаў спісу ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі.

«Закон Магніцкага» быў прыняты ў ЗША ў канцы 2012 года і выклікаў хвалю абурэння ў расейскіх уладаў. У адказ Дзярждума прыняла так званы «антымагніцкі закон», якім уводзіцца забарона на ўсынаўленне расейскіх сірот амерыканскімі грамадзянамі.

Юрыст і аўдытар фонду Hermitage Capital Сяргей Магніцкі, які абвінавачваўся ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, памёр у маскоўскім следчым ізалятары 16 лістапада 2009 года. Прычынай ягонай смерці была названая вострая сардэчна-сасудзістай нястача. 19 сакавіка СК РФ спыніў крымінальную справу паводле факту смерці Магніцкага за адсутнасцю складу злачынства.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках