26 лiстапада 2024, aўторак, 20:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей прапанаваў краінам СНД разам цэнзураваць Інтэрнэт

176
Макей прапанаваў краінам СНД разам цэнзураваць Інтэрнэт

Беларусь выступіла з ініцыятывай супольнай барацьбы з іншадумствам у сеціве.

Праект адпаведнага пагаднення кіраўнікі міністэрстваў замежных спраў дзяржаў-чальцоў Садружнасці падпісалі ўчора ва Узбекістане, паведамляе расейскае выданне «Коммерсант».

Паводле звестак выдання, гаворка можа ісці не толькі аб барацьбе з кібэрмахлярамі, але і аб супольным процідзеянні спробам дэстабілізацыі рэжымаў пры дапамозе інфармацыйных тэхналогій.

Кіраўнікі міністэрстваў замежных спраў 11 краін СНД сустрэліся ўчора ў Ташкенце, каб абмеркаваць парадак дня пасяджэння кіраўнікоў урадаў дзяржаў - чальцоў Садружнасці, якое адбудзецца 31 траўня ў Менску.

Беларусь на сустрэчы ў сталіцы Узбекістана прадстаўляў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Адным з ключавых дакументаў, ухваленых удзельнікамі, стаў праект канцэпцыі супрацоўніцтва ў сфэры барацьбы са злачынствамі, што ўчыняюцца з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій. У іншых аб'яднаннях на постсавецкай прасторы - АДКБ і ШАС - тэма інфармацыйнай бяспекі ўжо больш за паўтары гады з'яўляецца адной з прыярытэтных.

Крыніца ў выканкаме СНД растлумачыла, што пасля прыняцця канцэпцыі на ўзроўні прэм'ер-міністраў будзе выпрацаваная канкрэтная праграма дзеянняў. У яе, у прыватнасці, павінны ўвайсці захады супрацоўніцтва ў супрацьдзеянні кібэрмахлярству (найперш у банкавай сфэры), хакерству і падробцы дакумэнтаў. Стораны не выключаюць і супольных дзеянняў для прадухілення выкарыстання інтэрнэту ў мэтах дэстабілізацыі рэжымаў. З ініцыятывай распрацоўкі такой канцэпцыі выступіла Беларусь.

Нагадаем, улады нашай краіны абвінавачваюцца праваабаронцамі і міжнароднымі арганізацыямі ў цэнзуры Інтэрнэту.

Напісаць каментар 176

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках