27 лiстапада 2024, Серада, 3:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менска патрабавалі вызваліць Статкевіча

23

(абноўлена - 17.10)Вялікі партрэт палітвязня быў вывешаны каля ўваходу на станцыю метро «Няміга».

Пра гэта паведаміў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» Андрэй Сушко.

Плакат з партрэтам і надпісам «Свабоду Міколу Статкевічу» быў замацаваны над спускам ў падземны пераход. Побач быў вывешаны нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.

Акцыю правялi актывiсты арганiзацыi «Zмена».

Мікалай Статкевіч быў адным з кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2010 года. Арыштаваны пасля масавай дэманстрацыі пратэсту супраць іх фальсіфікацый. Тады ж былі арыштаваныя больш за 700 удзельнікаў акцыі пратэсту, у тым ліку кандыдаты ў прэзідэнты Андрэй Саннікаў, Уладзімір Някляеў, Алесь Міхалевіч і сябры іх выбарчых штабоў.

26 траўня 2011 года палітык быў асуджаны судом Партызанскага раёна Менска да 6 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

Рашэннем суда ад 12 студзеня 2012 года ўмовы адбыцця пакарання былі змененыя на больш жорсткія, пераведзены з калоніі № 17 у Шклове ў турму № 4 Магілёва.

Статкевіча часта кідаюць у карцэр, палітвязень абмежаваны ў перадачах і сустрэчах са сваякамі, па загадзе ўладаў у дачыненні да яго ажыццяўляюцца правакацыі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках